Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 16 октября 1995 г. Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Славенiя

 
ПРАТАКОЛ
 
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI СЛАВЕНIЯ *)
 
 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 16 кастрычнiка 1995 г.
 
     Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i  Мiнiстэрства
Замежных Спраў Рэспублiкi Славенiя, якiя далей называюцца "Бакi",
     зыходзячы з  жадання  садзейнiчаць  умацаванню   супрацоўнiцтва
памiж дзвюма дзяржавамi,
     лiчачы карыснай  практыку  рэгулярных  кансультацый   i   абмен
думкамi па    мiжнародных    пытаннях    i   пытаннях   двухбаковага
супрацоўнiцтва, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
 
                             Артыкул 1
 
     Бакi будуць     праводзiць     кансультацыi    па    ўмацаванню
беларуска-славенскiх адносiн i развiццю двухбаковага супрацоўнiцтва.
 
                             Артыкул 2
 
     Бакi, па меры неабходнасцi,  будуць праводзiць кансультацыi  па
мiжнародных пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс, у прыватнасцi:
     умацаванне мiру,  стабiльнасцi  i  даверу  ў  Еўропе  з   мэтай
пабудовы дэмакратычнай, мiрнай i адзiнай Еўропы;
     умацаванне дзейнасцi Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву  ў
Еўропе;
     развiццё кантактаў  i  супрацоўнiцтва  ў   рамках   Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый, еўрапейскiх i iншых мiжнародных арганiзацый;
     супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы i ў галiне правоў чалавека;
     эканамiчнае, навукова-тэхнiчнае  i  культурнае супрацоўнiцтва i
супрацоўнiцтва ў галiне экалогii.
 
                             Артыкул 3
 
     Мiнiстры Замежных  Спраў,  iх  намеснiкi,  iх  упаўнаважаныя  i
прадстаўнiкi iх  дэпартаментаў,  упраўленняў  i  аддзелаў,  па  меры
неабходнасцi, будуць  сустракацца  i  праводзiць  абмен  думкамi  па
мiжнародных пытаннях  i пытаннях двухбаковых адносiн,  якiя ўяўляюць
узаемны iнтарэс.
 
                             Артыкул 4
 
     Бакi, па меры неабходнасцi,  будуць праводзiць  кансультацыi  i
абмен думкамi ў рамках мiжнародных арганiзацый i форумаў.
 
                             Артыкул 5
 
     У рамках    сваёй    кампетэнцыi   Бакi   будуць   садзейнiчаць
устанаўленню i развiццю прамых сувязей памiж  дзяржаўнымi  органамi,
грамадскiмi i  iншымi  арганiзацыямi  дзвюх  дзяржаў,  у тым лiку на
мясцовым узроўнi.
 
                             Артыкул 6
 
     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня падпiсання.
     Здзейснена ў   Любляне   16   кастрычнiка   1995  года  ў  двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i славенскай мовах,  прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
 
За Мiнiстэрства Замежных Спраў        За Мiнiстэрства Замежных Спраў
Рэспублiкi Беларусь                   Рэспублiкi Славенiя
Подпiс                                Подпiс
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия