Соглашение Правительства Республики Беларусь от 11 января 2001 г. Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму

 
ПАГАДНЕННЕ
 
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ *)
 
 __________________________
     *) Уступiла ў сiлу 19 верасня 2001 г.
 
     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад Латвiйскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца Бакi,
     прызнаючы    ўзаемную  цiкавасць  да  ўстанаўлення  цеснага   i
доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва ў галiне турызму,
     жадаючы  развiваць  адносiны  памiж  абедзвюма краiнамi ў гэтай
галiне, а  таксама  памiж iх нацыянальнымi турысцкiмi арганiзацыямi,
дамовiлiся аб наступным:
 
                             Артыкул 1
 
     Бакi  будуць  садзейнiчаць  пашырэнню  турысцкага  абмену памiж
Рэспублiкай  Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай з мэтай азнаямлення з
жыццём, гiсторыяй i культурай абодвух народаў.
     Супрацоўнiцтва  будзе  ажыццяўляцца  ў  адпаведнасцi  з дзеючым
заканадаўствам абедзвюх краiн i артыкуламi сапраўднага Пагаднення.
 
                             Артыкул 2
 
     Бакi  будуць  падтрымлiваць  больш  цеснае супрацоўнiцтва памiж
дзяржаўнымi  органамi кiравання турызмам i турысцкiмi арганiзацыямi,
а  таксама  iншымi  арганiзацыямi,  якiя  прымаюць  удзел у развiццi
мiжнароднага i ўнутранага турызму.
 
                             Артыкул 3
 
     Бакi    будуць   садзейнiчаць  абмену  турысцкай   iнфармацыяй,
друкаванымi    матэрыяламi,    фiльмамi,  садзейнiчаць   правядзенню
рэкламных  кампанiй,  канферэнцый  i семiнараў, арганiзацыi выстаў i
кiрмашоў.  3  гэтай мэтай Бакi могуць адкрываць iнфармацыйныя цэнтры
альбо  назначаць прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў кiравання турызмам
ў адпаведных краiнах.
 
                             Артыкул 4
 
     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  ў  галiне адукацыi,
падрыхтоўкi, абмену    спецыялiстамi,    персаналам   i   студэнтамi
турысцкага сектара.  Бакi будуць дапамагаць  як  грамадскiм,  так  i
прыватным   арганiзацыям   у  ажыццяўленнi  розных  даследаванняў  i
праектаў па развiццю турызму.
 
                             Артыкул 5
 
     Бакi  праз  свае  дзяржаўныя  органы  кiравання турызмам будуць
абменьвацца  iнфармацыяй  аб  заканадаўстве,  вопытам i данымi, якiя
датычацца  турысцкай  дзейнасцi  i дзейнасцi ў мiжнародных турысцкiх
арганiзацыях.
 
                             Артыкул 6
 
     3  мэтай  больш эфектыўнага ажыццяўлення сапраўднага Пагаднення
Бакi  створаць  Сумесны  турысцкi  камiтэт,  у састаў якога ўвойдуць
спецыялiсты  па  турызму  абедзвюх  краiн  для ажыццяўлення сумесных
прапаноў, праграм i рашэнняў па развiццю двухбаковага супрацоўнiцтва
ў галiне турызму.
     Камiтэт  будзе праводзiць пасяджэнне адзiн раз у год па чарзе ў
Рэспублiцы Беларусь i Латвiйскай Рэспублiцы.
     Бакi  могуць  запрашаць спецыялiстаў i прадстаўнiкоў прыватнага
сектара абедзвюх краiн для ўдзелу ў рабоце Камiтэта.
 
                             Артыкул 7
 
     Бакi  дамовiлiся,  што  ажыццяўленне  абавязацельстваў   гэтага
Пагаднення каардынуецца наступнымi дзяржаўнымi органамi:
     Мiнiстэрствам спорту i турызму - з боку Рэспублiкi Беларусь;
     Мiнiстэрствам  аховы  акружаючага  асяроддзя  i   рэгiянальнага
развiцця - з боку Латвiйскай Рэспублiкi.
 
                             Артыкул 8
 
     Нiводны з Бакоў не будзе прымаць на сябе адказнасць за тое,  як
другiм Бокам выкарыстоўваюцца вынiкi супрацоўнiцтва  па  сапраўднаму
Пагадненню.
 
                             Артыкул 9
 
     Бакi маюць  магчымасць уносiць змяненнi ў сапраўднае Пагадненне
пры ўмове,  што яны выкананы ў пiсьмовай форме i падпiсаны  абодвума
Бакамi.
 
                             Артыкул 10
 
     У  выпадку  ўзнiкнення  спрэчак у тлумачэннi альбо выкарыстаннi
гэтага  Пагаднення  Бакi  будуць  iмкнуцца  да  iх  вырашэння шляхам
перагавораў цi любым iншым прымальным спосабам рэгулявання спрэчак.
 
                             Артыкул 11
 
     Сапраўднае Пагадненне ўступiць у сiлу з даты атрымання апошняга
ўведамлення, якое пацвярджае выкананне працэдур,  неабходных для яго
ўступлення ў сiлу.
     Сапраўднае  Пагадненне  заключаецца  тэрмiнам  на  5 гадоў i па
сканчэннi  тэрмiна  аўтаматычна  працягваецца на наступны пяцiгадовы
перыяд пры ўмове, што нiводны з Бакоў не пажадае спынiць яго дзеянне
шляхам  пiсьмовага  паведамлення,  накiраванага другому  Боку  за  6
месяцаў да сканчэння тэрмiна яго дзеяння.
     Спыненне  дзеяння  Пагаднення  не датычыцца праграм i праектаў,
узгодненых у перыяд яго дзеяння, пры ўмове, што Бакi не дамовяцца аб
iншым.
 
     Зроблена ў  г.Рызе  11  студзеня  2001 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай,  латвiйскай  i  англiйскай  мовах,  прычым  усе
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
     У выпадку  ўзнiкнення  рознагалоссяў  перавагу  мае  тэкст   на
англiйскай мове.
 
За Урад Рэспублiкi Беларусь      За Урад Латвiйскай Рэспублiкi
ЯЎГЕН ВОРСIН                     УЛАДЗIМIР МАКАРАЎ
Мiнiстр спорту i турызму         Мiнiстр аховы акружаючага асяроддзя
                                 i рэгiянальнага развiцця
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия