Соглашение Правительства Республики Беларусь от 16 июня 1994 г. Пагадненне памiж Урадам Украiны i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi

 
ПАГАДНЕННЕ
 
ПАМIЖ УРАДАМ УКРАIНЫ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII
I СЕРТЫФIКАЦЫI*
 
____________________________
     *Уступiла ў сiлу 16 червеня 1994 г.
 
     Урад Украiны i Урад Рэспублiкi Беларусь,  называемыя ў далейшым
Бакамi, у  мэтах  лiквiдацыi  тэхнiчных   бар'ераў   у   эканамiчных
гандлёвых адносiнах,
     жадаючы развiваць  супрацоўнiцтва  ў   галiне   стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi,
     улiчваючы ўзаемную эканамiчную зацiкаўленасць,  пагадзiлiся  аб
нiжэйпададзеным:
 
                             Артыкул 1
 
     Бакi прызнаюць   дзеючыя   дзяржаўныя  сiстэмы  стандартызацыi,
забеспячэння  адзiнства   вымярэнняў   i   сертыфiкацыi   i   будуць
забяспечваць гарманiзацыю гэтых сiстэм пры iх удасканальваннi.
     Кожны Бок можа ўжываць нарматыўныя дакументы па стандартызацыi,
метралогii i  сертыфiкацыi  другога  Боку,  калi  iх патрабаваннi не
супярэчаць заканадаўству    дзяржавы,    у    парадку,    вызначаным
нацыянальным органам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi.
     Бакi:
     забяспечваюць узаемнае  прадстаўленне  нарматыўных i даведачных
дакументаў па   стандартызацыi,   метралогii   i   сертыфiкацыi   на
ўзгодненых умовах;
     будуць ажыццяўляць      супрацоўнiцтва      па       стварэнню,
удасканальванню,   злiчэнню,   метралагiчнай   атэстацыi  i  паверцы
нацыянальных эталонаў адзiнак фiзiчных велiчынь i  зыходных  узорных
сродкаў вымярэнняў;
     прызнаюць вынiкi  дзяржаўных выпрабаванняў,  зацвярджэння тыпа,
паверкi, калiброўкi i метралагiчнай  атэстацыi  сродкаў  вымярэнняў,
якiя праведзены другiм Бокам;
     узаемадзейнiчаюць у стварэннi i скарыстаннi стандартных  узораў
саставу i  ўласцiвасцi  рэчыва  i матэрыялаў,  а таксама стандартных
даведачных даных аб фiзiчных  канстантах  i  ўласцiвасцях  рэчыва  i
матэрыялаў;
     узаемна прызнаюць арганiзацыi,  якiя акрэдытуюць  паверачныя  i
выпрабывальныя лабараторыi  i  цэнтры,  а  таксама акрэдытаваныя iмi
лабараторыi i   цэнтры,   ажыццяўляючыя    паверку,    выпрабаванне,
калiброўку сродкаў вымярэнняў;
     прызнаюць органы  па  сертыфiкацыi другога Боку,  акрэдытаваныя
выпрабавальныя   лабараторыi   i   цэнтры,   сертыфiкаты   i   знакi
адпаведнасцi на ўзаемапастаўляемую прадукцыю.
 
                             Артыкул 2
 
     Бакi будуць  ажыцяўляць  супрацоўнiцтва  на  аснове  дагавароў,
пратаколаў i праграм, прадугледжваючых:
     узаемадзейнасць у   распрацоўцы   нарматыўных   i    метадычных
дакументаў па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi;
     падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi кадраў;
     стварэнне, удасканальванне  i  злiчэнне  нацыянальных  эталонаў
адзiнак фiзiчных велiчынь;
     стварэнне i    скарыстанне   стандартных   узораў   саставу   i
ўласцiвасцi рэчываў,  а  таксама  стандартных  даведачных  даных  аб
уласцiвасцi рэчыва i матэрыялаў;
     далейшае развiццё,  удасканальванне i гарманiзацыю нацыянальных
сiстэм сертыфiкацыi;
     развiццё iнфармацыйнай  дзейнасцi  ў   галiне   стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi.
 
                             Артыкул 3
 
     Каардынацыя работ,  прадугледжаных дадзеным Пагадненнем,  i  iх
рэалiзацыя ўскладаюцца:
     ва Украiне - на Дзяржаўны камiтэт  Украiны  па  стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi;
     у Рэспублiцы   Беларусь   -   на   Камiтэт  па  стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
                             Артыкул 4
 
     Бакi будуць аказваць падтрымку адзiн аднаму ў пытаннях удзелу ў
рабоце  або  ўступлення   ў   мiжнародныя   арганiзацыi   ў   галiне
стандартызацыi,  метралогii  i сертыфiкацыi,  членам якiх з'яўляецца
адзiн з Бакоў.
 
                             Артыкул 5
 
     Бакi забяспечваюць  канфiдэнцыяльнасць атрыманай дакументацыi i
iнфармацыi аб  работах,  якiя   праводзяцца   ў   рамках   дадзенага
Пагаднення, i   аб   дасягнутых   навукова-тэхнiчных  вынiках,  калi
перадаючым Бокам будзе  агаворана,  што  яны  маюць  канфiдэнцыяльны
характар.
 
                             Артыкул 6
 
     Навукова-тэхнiчная iнфармацыя,  якую атрымлiвае адзiн з Бакоў у
ходзе супрацоўнiцтва,  можа быць свабодна выкарыстана iм, калi другi
Бок не  папярэдзiў  аб  яе канфiдэнцыяльнасцi.  Гэта инфармацыя можа
перадавацца трэцяй дзяржаве толькi па ўзаемнай  дамоўленнасцi  Бока,
якi яе прадаставiў.
 
                             Артыкул 7
 
     Палажэннi дадзенага  Пагаднення пры неабходнасцi канкрэтызуюцца
дадатковымi пагадненнямi i пратаколамi  памiж  Дзяржаўным  камiтэтам
Украiны па стандартызацыi,  метралогii i сертыфiкацыi i Камiтэтам па
стандартызацыi, метралогii  i  сертыфiкацыi  пры  Савеце   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
 
                             Артыкул 8
 
     Палажэннi дадзенага   Пагаднення   не   закранаюць   правоў   i
абавязкаў, выцякаючых  з  дагавораў,  заключаных  Бакамi  з   iншымi
дзяржавамi.
 
                             Артыкул 9
 
     Разнагалоссi памiж  Бакамi адносна тлумачэння i прымянення норм
дадзенага Пагаднення будуць вырашацца шляхам узаемных кансультацый i
перамоў на розных узроўнях.
 
                             Артыкул 10
 
     Дадзенае Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн i ўступае
ў сiлу з дня яго падпiсання.
     Кожны з  Бакоў  можа скасаваць гэтае Пагадненне,  калi пiсьмова
паведамiць другому Боку аб сваiм намеры.
     Дзеянне Пагаднення  скасуецца  праз  6  месяцаў з дня атрымання
другiм Бокам такога паведамлення.
 
     Учынена ў г.Гомелi 16 чэрвеня 1994  года  ў  двух  экзэмплярах,
кожны на  ўкраiнскай i беларускай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
 
За Урад Украiны                                За Урад
         Ю.Д.Севярыноў                         Рэспублiкi Беларусь
Старшыня Дзяржстандарта                                 В.М.Карашкоў
Украiны                                        Старшыня Белстандарта
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия