Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 ноября 2003 г. № 1553 Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Малайзii аб эканамiчным, навуковым, тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве i падпiсаннi ўказанага Пагаднення

 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    27 лiстапада 2003 г. № 1553
 
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ МАЛАЙЗII
АБ ЭКАНАМIЧНЫМ, НАВУКОВЫМ, ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ПАДПIСАННI ЎКАЗАНАГА ПАГАДНЕННЯ
 
     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Пагадзiцца    з  прапановай  Мiнiстэрства  замежных   спраў,
узгодненай  з  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i  iншымi  зацiкаўленымi,  аб
правядзеннi    перагавораў   па  праекту  Пагаднення  памiж   Урадам
Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Малайзii аб эканамiчным, навуковым,
тэхнiчным   i  культурным  супрацоўнiцтве  i  падпiсаннi   названага
Пагаднення.
     Зацвердзiць у  якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь  i  Урадам  Малайзii  аб
эканамiчным,   навуковым,   тэхнiчным  i  культурным  супрацоўнiцтве
(прыкладаецца)*,  дазволiўшы ўнесцi ў  яго  ў  выпадку  неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
     *Не рассылаецца.
 
     Упаўнаважыць Мiнiстра    замежных    спраў   Мартынава   Сяргея
Мiкалаевiча  на  правядзенне  перагавораў  i  ў  выпадку  дасягнення
дамоўленасцi   ў   межах   зацверджанага  праекта  Пагаднення  -  на
падпiсанне Пагаднення.
     2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
     пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19  лiстапада
1999  г.  №  1824  "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам  Малайзii  аб  эканамiчным
супрацоўнiцтве  i  аб падпiсаннi дадзенага Пагаднення" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь,  1999 г.,  № 91,  5/2089;
2001 г., № 42, 5/5780);
     пастанову  Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка
2001 г. № 553 "Аб упаўнаважаннi М.М.Хвастова на вядзенне перагавораў
па  некаторых  праектах   пагадненняў   эканамiчнага   характару   i
падпiсанне  гэтых  пагадненняў"  (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 42, 5/5780).
 
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.Сiдорскi
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия