Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2003 г. № 1718 Аб камандзiраваннi У.I.Семашкi ў г.Маскву (Расiйская Федэрацыя)

 
            ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      30 снежня 2003 г. № 1718
 
АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.I.СЕМАШКI Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Лiчыць,  што  Першы  намеснiк  Прэм'ер-мiнiстра   Рэспублiкi
Беларусь Семашка Уладзiмiр Iльiч знаходзiўся ў камандзiроўцы з 26 па
28 снежня   2003   г.  у  г.Маскве  (Расiйская  Федэрацыя)  з  мэтай
узгаднення аб'ёмаў  i  ўмоў  паставак  у  2004  годзе  ў  рэспублiку
вуглевадароднага   палiва,   электраэнергii   i  прыроднага  газу  з
Расiйскай Федэрацыi.
     2. Камандзiраваць  з  30  по  31  снежня  2003  г.  у  г.Маскву
(Расiйская Федэрацыя) Першага намеснiка Прэм'ер-мiнiстра  Рэспублiкi
Беларусь  Семашку  Уладзiмiра  Iльiча для працягу вырашэння пытанняў
пастаўкi ў  2004  годзе  ў  рэспублiку  энергарэсурсаў  з  Расiйскай
Федэрацыi.
     3. Фiнансаванне расходаў У.I.Семашкi па найму жылога памяшкання
ў  час  знаходжання  ў  камандзiроўцы  згодна з пунктамi 1 i 2 гэтай
пастановы ажыццявiць па фактычных затратах.
     4. Лiчыць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 26 снежня 2003 г. № 1692 "Аб камандзiраваннi У.I.Семашкi
ў г.Маскву (Расiйская Федэрацыя)".
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
17.10.201718.10.2017
Евро 2.3083 2.3064
Доллар США 1.958 1.9592
Фунт стерлингов 2.6043 2.592
Российский рубль 3.4267 3.4185
Украинская гривна 7.3831 7.4058
Польский злотый 5.4445 5.4414
Японская иена 0.17511 0.17469
Статистика
Правовые акты по году принятия