Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2003 г. № 1703 Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      30 снежня 2003 г. № 1703
 
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзiць Ганаровай  граматай  Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     Аношка Ядвiгу Iванаўну, намеснiка дырэктара па навуковай рабоце
дзяржаўнай   навуковай   установы   "Iнстытут   геалагiчных    навук
Нацыянальнай      акадэмii      навук      Беларусi",      кандыдата
геолага-мiнералагiчных навук,  за значны ўклад у вывучэнне лiталогii
i мiнералогii  кайназойскiх  адкладаў,  стварэнне  геахiмiчнай карты
покрыўных  адкладаў  i  cepыi  геаэкалагiчных  карт  прамысловых   i
горнарудных раёнаў Беларусi, шматгадовую плённую працу па навуковаму
забеспячэнню геолагаразведачных работ;
     Багдзевiча Iосiфа  Мiхайлавiча,  дырэктара  навукова-даследчага
рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Iнстытут глебазнаўства  i
aгpaxiмii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi",  акадэмiка, доктара
сельскагаспадарчых  навук,  прафесара,  за   распрацоўку   навуковых
напрамкаў  павышэння  ўрадлiвасцi  глебы  i комплексу ахоўных мер па
знiжэнню паступлення радыенуклiдаў у сельскагаспадарчую прадукцыю на
землях,  забруджаных  у  вынiку  катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС,
плённую  навукова-арганiзацыйную  дзейнасць,  падрыхтоўку  навуковых
кадраў;
     Калiнiчэнка Алену Мiкалаеўну, галоўнага навуковага супрацоўнiка
дзяржаўнай   навуковай   установы   "Iнстытут   бiяарганiчнай  хiмii
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi",  доктара хiмiчных  навук,  за
распрацоўку   метадалогii   атрымання  сучасных  супрацьпухлiнных  i
супрацьвiрусных  лекавых  сродкаў  i  стварэнне  канкурэнтаздольнай,
навукаёмкай  тэхналогii  для  атрымання субстанцый i гатовых лекавых
форм  двух  высокаэфектыўных  лекавых  сродкаў  -  супрацьпухлiннага
прэпарата "Лейкладзiн" i прэпарата для лячэння СНIДу "Замiцыд";
     Рашэтнiкава Уладзiмiра   Мiкалаевiча,   дырэктара    дзяржаўнай
навуковай  установы  "Цэнтральны батанiчны сад Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi", акадэмiка, доктара бiялагiчных навук, прафесара, за
значны  ўклад у развiццё фундаментальных даследаванняў па бiяхiмii i
фiзiялогii  раслiн,  выкарыстанне  вынiкаў  даследаванняў  у  геннай
iнжынерыi  i  мiкракланальным  размнажэннi  iнтрадуцыраваных раслiн,
стварэнне безадходных тэхналогiй перапрацоўкi раслiннай  сыравiны  i
падрыхтоўку навуковых кадраў;
     Свiршчэўскую Ганну Мiхайлаўну, вядучага навуковага супрацоўнiка
дзяржаўнай   навуковай  установы  "Iнстытут  генетыкi  i   цыталогii
Нацыянальнай  акадэмii навук Беларусi", кандыдата бiялагiчных навук,
за    значны   ўклад  у  тэорыю  i  практыку  генетыкi  i   селекцыi
сельскагаспадарчых    раслiн   i  актыўную   навукова-арганiзацыйную
дзейнасць;
     Трафiмава Юрыя Васiльевiча,  загадчыка  лабараторыi  дзяржаўнай
навуковай установы "Iнстытут электронiкi Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi",    кандыдата    тэхнiчных    навук,    за     распрацоўку
фiзiка-тэхналагiчных     прынцыпаў     стварэння    высокаэфектыўных
оптаэлектронных  пераўтваральнiкаў   для   вымяральнай   тэхнiкi   i
дысплейных   тэхналогiй   на   базе  святлодыёдных  паўправаднiковых
прыстасаванняў,  а  таксама  ўкараненне  вынiкаў   даследаванняў   у
народную гаспадарку;
     Якаўлева Валерыя    Паўлавiча,    дырэктара    канструктарскага
рэспублiканскага       унiтарнага      прадпрыемства      "Навуковае
прыборабудаванне" Нацыянальнай акадэмii навук  Беларусi,  за  вялiкi
ўклад   у   распрацоўку  i  ўкараненне  аўтаматызаваных  комплексаў,
прыстасаванняў,    прыбораў    тэхналагiчнага    абсталявання    для
машынабудавання,   авiябудаўнiчай,  нафтахiмiчнай,  дрэваапрацоўчай,
цэлюлозна-папяровай, тэкстыльнай прамысловасцi, медыцыны.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
13.07.201714.07.2017
Евро 2.265 2.2514
Доллар США 1.978 1.9726
Фунт стерлингов 2.5427 2.5484
Российский рубль 3.2612 3.2783
Украинская гривна 7.6326 7.584
Польский злотый 5.3375 5.3125
Японская иена 0.17439 0.17459
Статистика
Правовые акты по году принятия