Коммюнике - от 3 октября 2003 г. Сумеснае Камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Самалiйскай Дэмакратычнай Рэспублiкай i Рэспублiкай Беларусь

 
СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
 
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ САМАЛIЙСКАЙ
ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ I РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ*
 
_____________________________
       *Уступiла ў сiлу 3 кастрычнiка 2003 г.
 
     Урад  Самалiйскай  Дэмакратычнай  Рэспублiкi  i Урад Рэспублiкi
Беларусь,  жадаючы  развiваць  адносiны  дружбы  i   ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва  памiж  дзвюма  нацыямi  на аснове роўнасцi, узаемнай
павагi    да    суверэнiтэту    кожнага  з  бакоў,  незалежнасцi   i
тэрытарыяльнай  цэласнасцi,  а  таксама неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя
справы кожнага з бакоў,
     кiруючыся  прынцыпамi  Статута  Арганiзацыi  Аб'яднаных Нацый i
прынцыпамi мiжнароднага права,
     вырашылi  ўсталяваць  дыпламатычныя  адносiны з даты падпiсання
дадзенага Камюнiке.
     Дадзеныя    адносiны    будуць  развiвацца  ў  адпаведнасцi   з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах 1961 года.
 
     Здзейснена ў   г.Нью-Йорку  3  кастрычнiка  2003  года  ў  двух
экзэмплярах на англiйскай i беларускай  мовах,  абодва  тэксты  якiх
з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.
 
За Урад Самалiйскай                 За Урад Рэспублiкi Беларусь
Дэмакратычнай Рэспублiкi            Алег Iваноў, Часовы павераны
Яго Экселенцыя Ахмед Абдзi Хашы,    ў справах Рэспублiкi Беларусь
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол,     пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
Пастаянны Прадстаўнiк Самалiйскай
Дэмакратычнай Рэспублiкi
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия