Протокол Министерства культуры Республики Беларусь от 28 ноября 2003 г. Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi на 2004 - 2006 гады

 
ПРАТАКОЛ
 
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI НА 2004-2006 ГАДЫ*
______________________________
     *Уступiў у сiлу 28 лiстапада 2003 г.
 
     Мiнiстэрства   культуры  Рэспублiкi  Беларусь  i   Мiнiстэрства
культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, названыя далей Бакi,
     кiруючыся  iмкненнем  да  ўмацавання  ўзаемаразумення  i дружбы
памiж  народамi Рэспублiкi Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi,
супрацоўнiцтва ў галiне культуры,
     засноўваючыся  на Пагадненнi аб культурным супрацоўнiцтве памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ад
25 лiстапада 1992 года,
     склалi гэты Пратакол аб наступным:
 
                             Артыкул 1
 
     Бакi  абавязваюцца  ствараць  спрыяльныя  ўмовы  для   творчага
супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва.
 
                             Артыкул 2
 
     Бакi  арганiзуюць i правядуць на ўзаемнай аснове па чарзе раз у
два гады Днi культуры.
     Днi   культуры  Кiтайскай  Народнай  Рэспублiкi  ў   Рэспублiцы
Беларусь пройдуць у 2004 i 2006 гадах.
     Днi    культуры   Рэспублiкi  Беларусь  у  Кiтайскай   Народнай
Рэспублiцы пройдуць у 2005 годзе.
     Агульная  колькасць  удзельнiкаў  з  кожнага боку складзе да 60
чалавек.
     Асноўныя  мерапрыемствы  Дзён культуры i канчатковыя тэрмiны iх
правядзення,  а  таксама  колькасць  удзельнiкаў  будуць  узгадняцца
Бакамi дадаткова.
 
                             Артыкул 3
 
     Бакi    будуць  супрацоўнiчаць  у  галiне  музейнай  справы   i
выставачнай дзейнасцi.
 
                             Артыкул 4
 
     Бакi  будуць  падтрымлiваць устанаўленне прамых кантактаў памiж
вышэйшымi  i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры
i мастацтва абедзвюх краiн.
 
                             Артыкул 5
 
     Бакi  будуць  актыўна  садзейнiчаць  правядзенню  i накiраванню
спецыялiстаў  для  ўдзелу  ў  навуковых  канферэнцыях,  семiнарах па
пытаннях культуры i мастацкай адукацыi.
 
                             Артыкул 6
 
     Бакi    будуць  садзейнiчаць  удзелу  мастацкiх  калектываў   i
выканаўцаў  Беларусi i Кiтая ў музычных фестывалях i конкурсах, якiя
праводзяцца  на  тэрыторыi  дзвюх  краiн,  устанаўленню  i  развiццю
кантактаў    у    галiне   музычнага  мастацтва  памiж   канцэртнымi
арганiзацыямi i творчымi саюзамi.
 
                             Артыкул 7
 
     Бакi  будуць  заахвочваць  устанаўленне  прамых  сувязей  памiж
бiблiятэкамi  дзвюх  краiн, уключаючы абмен лiтаратурай, друкаванымi
выданнямi i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы.
 
                             Артыкул 8
 
     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  ў  галiне  народнай
творчасцi    i    заахвочваць  устанаўленне  прамых  сувязей   памiж
самадзейнымi калектывамi абедзвюх краiн.
 
                             Артыкул 9
 
     Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне культуры i
мастацтва на рэгiянальным узроўнi.
 
                             Артыкул 10
 
     Бакi  дамовiлiся, што ўмовы культурнага абмену памiж iмi будуць
наступнымi.
     Пры абмене дэлегацыямi, мастацкiмi калектывамi:
     накiроўваючы  Бок  аплачвае мiжнародны праезд i транспарцiроўку
рэквiзiту  i  багажу  ў  абодва  бакi да сталiцы дзяржавы прымаючага
Боку;
     прымаючы  Бок  аплачвае  выдаткi  на  пражыванне  ў  гасцiнiцы,
харчаванне,  транспарт  па  тэрыторыi  сваёй  дзяржавы, забяспечвае.
культурную  праграму,  перакладчыкаў, у выпадку неабходнасцi аказвае
медыцынскую  дапамогу,  выдае  на  ўзаемнай аснове грошы на кiшэнныя
выдаткi адпаведна нормам, якiя iснуюць у краiне прымаючага Боку;
     прымаючы  Бок бярэ на сябе выдаткi па транспарцiроўцы рэквiзiту
па  сваёй тэрыторыi i яго страхоўцы, аплачвае выдаткi па падрыхтоўцы
рэкламы.
     Пры абмене выстаўкамi:
     накiроўваючы    Бок  аплачвае  мiжнародную  транспарцiроўку   i
страхоўку    экспанатаў    да  сталiцы  дзяржавы  прымаючага   Боку,
забяспечвае рэкламнымi матэрыяламi i каталогамi;
     накiроўваючы    Бок    аплачвае    мiжнародны    праезд   асоб,
суправаджаючых  выстаўку,  членаў  дэлегацыi,  якiя прымаюць удзел у
цырымонii адкрыцця;
     прымаючы  Бок  бярэ на сябе выдаткi на пражыванне, харчаванне i
транспарт  па  тэрыторыi  сваёй  дзяржавы,  забяспечвае   культурную
праграму,  перакладчыкаў, у выпадку необходнасцi аказвае медыцынскую
дапамогу,  на  ўзаемнай  аснове  выдае  грошы  на  кiшэнныя  выдаткi
адпаведна нормам, якiя iснуюць у краiне прымаючага Боку;
     прымаючы  Бок аплачвае арганiзацыю i рэкламу выстаўкi, мантаж i
дэмантаж,  транспарцiроўку  па тэрыторыi сваёй дзяржавы, забяспечвае
захаванасць экспанатаў.
     Пры  правядзеннi  Дзён  культуры ўмовы будуць узгадняцца Бакамi
дадаткова.
 
                             Артыкул 11
 
     У  выпадку  дамоўленасцi памiж двума Бакамi могуць ажыццяўляцца
iншыя  культурныя  мерапрыемствы,  якiя  адпавядаюць  мэтам   гэтага
Пратакола.
 
                             Артыкул 12
 
     Гэты  Пратакол набывае сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае да
31 снежня 2006 года.
 
     Здзейснена  ў  горадзе  Пекiне  28  лiстапада  2003 года ў двух
экземплярах,  кожны  на  беларускай i кiтайскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия