Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 сентября 2004 г. № 1172 Аб некаторых пытаннях дзейнасцi Беларускага рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў

  
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     21 верасня 2004 г. № 1172
 
АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ ДЗЕЙНАСЦI БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛIКАНСКАГА
ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
 
        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от  1
         декабря 2004 г.  № 1528 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2004 г., № 192, 5/15247);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14
         апреля  2008  г.  № 549 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2008 г., № 94, 5/27509)]
 
     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Унесцi ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
3  красавiка  1996  г. № 236 "Аб пераўтварэннi Фонду фундаментальных
даследаванняў  Рэспублiкi  Беларусь  у Беларускi рэспублiканскi фонд
фундаментальных    даследаванняў"  (Собрание  указов  Президента   и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь, 1996 г., № 10,
ст.265; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000
г., № 7, 5/2380; 2003 г., № 37, 5/12170) наступныя змяненнi:
     пункты 2 i 3 прызнаць страцiўшымi сiлу;
     пункты 4 i 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "4. Устанавiць, што:
     утрыманне  выканаўчай  дырэкцыi  Беларускага   рэспублiканскага
фонду  фундаментальных  даследаванняў  ажыццяўляецца за кошт сродкаў
названага  фонду. На гэтыя мэты накiроўваецца не больш за 3 працэнты
гадавога    аб'ёму  ўказаных  грашовых  сродкаў  у  адпаведнасцi   з
зацверджаным навуковым саветам каштарысам расходаў;
     экспертыза  пададзеных  на  конкурс  праектаў   фундаментальных
даследаванняў   ажыццяўляецца  запрошанымi  экспертамi  на   платнай
аснове.
     Аплата  працы экспертаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў указанага
фонду,  прадугледжаных у каштарысе расходаў на фiнансаванне праектаў
фундаментальных  даследаванняў,  у  памеры  20 працэнтаў ад тарыфнай
стаўкi  першага  разраду  для  аплаты  працы работнiкаў арганiзацый,
фiнансуемых  з  бюджэту,  за  гадзiну  з улiкам фактычна затрачанага
кожным экспертам часу на правядзенне экспертызы праектаў.
     5. Нацыянальнай  акадэмii  навук  Беларусi ў двухмесячны тэрмiн
распрацаваць  i зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў i
Мiнiстэрствам  працы  i  сацыяльнай  абароны  парадак  аплаты  працы
экспертаў  за  правядзенне экспертызы пададзеных на конкурс праектаў
фундаментальных даследаванняў.".
     2. Утратил силу. 
         
 
     3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
     пастанову  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь ад 31 снежня
1999 г.  №  2079 "О некоторых вопросах Белорусского республиканского
фонда фундаментальных исследований"  (Национальный  реестр  правовых
актов Республики Беларусь, 2000 г., № 7, 5/2380);
     пастанову  Савета  Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 20 сакавiка
2003  г. № 370 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  3  красавiка  1996 г. № 236" (Национальный
реестр  правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 37, 5/12170).
 
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                        У.Семашка
 
 
         
 
 
         

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
04.11.201905.11.2019
Евро 2.2916 2.2809
Доллар США 2.0539 2.0415
Фунт стерлингов 2.6596 2.6376
Российский рубль 3.2094 3.2249
Украинская гривна 8.2877 8.2327
Польский злотый 5.3816 5.3597
Японская иена 0.1901 0.18837
Статистика
Правовые акты по году принятия