Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2007 г. № 706 Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2007 года


УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2007 г. № 706

Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2007 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынiкi ў творчай, культурна-асветнiцкай, педагагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2007 года (далей – прэмii) у наступных намiнацыях:

музычнае мастацтва

творчаму калектыву дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы «Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы Рэспублiкi Беларусь» – за стварэнне канцэртнага праекта «Шэдэўры сусветнага мастацтва ля сцен Старажытнай Сафii»;

выяўленчае мастацтва

Апiоку Мiкалаю Афанасьевiчу, кiраўнiку студыi ваенных мастакоў дзяржаўнай культурна-дасугавай установы «Цэнтральны Дом афiцэраў Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь», – за стварэнне трыпцiха «Шчыт Айчыны-2004» i iншых жывапiсных твораў патрыятычнай тэматыкi, значны ўклад у эстэтычнае выхаванне насельнiцтва;

журналiстыка

Падаляк Таццяне Уладзiмiраўне, рэдактару аддзела культуры ўстановы «Рэдакцыя газеты «Звязда», – за цыкл публiкацый «Нашчадкi вогненных вёсак»;

радыё i тэлебачанне

аўтарскаму калектыву закрытага акцыянернага таварыства «Сталiчнае тэлебачанне» ў складзе Арабчык Марыi Iванаўны, загадчыка службы вяшчання на Мiнскую вобласць дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, Галанскага Аляксандра Алегавiча, спецыяльнага карэспандэнта дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, Забелiч Вольгi Мiкалаеўны, спецыяльнага карэспандэнта дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, Кавалёвай Людмiлы Генадзьеўны, намеснiка генеральнага дырэктара, Марцьянавай Iрыны Аляксандраўны, спецыяльнага карэспандэнта дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, Мiтрукевiча Дзмiтрыя Яўгенавiча, загадчыка службы рэжысёраў дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, Пазняка Iгара Аляксеевiча, палiтычнага аглядальнiка дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, Сцепанюка Алега Мiкалаевiча, спецыяльнага карэспандэнта другой катэгорыi дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, – за падрыхтоўку i правядзенне тэлевiзiйнай акцыi «Час дзяцiнСТВа»;

народная творчасць

Гарадоцкаму Дому рамёстваў i фальклору Вiцебскай вобласцi – за значны ўклад у захаванне i развiццё традыцыйных рамёстваў;

харэаграфiчнае мастацтва

Борчанка Кацярыне Генадзьеўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы «Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр балета Рэспублiкi Беларусь», – за яркiя сцэнiчныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2006/2007 года;

музейная справа

аўтарскаму калектыву ўстановы «Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь» у складзе Баслыка Сяргея Канстанцiнавiча, намеснiка дырэктара па навукова-фондавай рабоце i рэстаўрацыi, Вайцэхоўскай Валянцiны Уладзiмiраўны, загадчыка аддзела сучаснага беларускага мастацтва, Карпенка Алены Уладзiленаўны, загадчыка аддзела старажытнабеларускага мастацтва, Пракапцова Уладзiмiра Iванавiча, дырэктара, Рэзнiк Таццяны Абрамаўны, загадчыка аддзела рускага мастацтва, Сенькевiч Алены Уладзiмiраўны, загадчыка аддзела замежнага мастацтва, Усавай Надзеi Мiхайлаўны, намеснiка дырэктара па навуковай рабоце, Чайкоўскай Алы Васiльеўны, галоўнага захавальнiка, – за стварэнне новых экспазiцый i арганiзацыю мiжнародных выставак;

калектыву ўстановы культуры «Гродзенскi дзяржаўны гiсторыка-археалагiчны музей» – за распрацоўку i ўкараненне музейна-адукацыйнай праграмы «Гродназнаўства»;

бiблiятэчная справа

Чэрновай Тамары Паўлаўне, дырэктару сеткi публiчных бiблiятэк г. Жодзiна Мiнскай вобласцi, – за ўкараненне новых тэхналогiй бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва;

аматарская мастацкая творчасць

узорнаму ансамблю эстраднага танца «Гарэзлiвыя агеньчыкi» Мiнскага Палаца культуры i спорту чыгуначнiкаў транспартнага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскае аддзяленне Беларускай чыгункi» – за плённую працу па эстэтычнаму выхаванню падрастаючага пакалення i актыўную канцэртную дзейнасць;

выхаванне творчай моладзi

Брэсцкай дзiцячай музычнай школе № 1 – за значны ўклад у выхаванне творчай моладзi, падрыхтоўку лаўрэатаў мiжнародных конкурсаў;

развiццё мiжнародных культурных сувязей

Лучанку Iгару Мiхайлавiчу, старшынi грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз кампазiтараў», народнаму артысту СССР, – за плённую працу па прапагандзе беларускага музычнага мастацтва за мяжой i развiццю мiжнародных культурных сувязей.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка



Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
25.09.201726.09.2017
Евро 2.3198 2.3094
Доллар США 1.9366 1.9394
Фунт стерлингов 2.6239 2.6184
Российский рубль 3.3604 3.3718
Украинская гривна 7.3775 7.3671
Польский злотый 5.4313 5.4023
Японская иена 0.17294 0.17308
Статистика
Правовые акты по году принятия