Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2007 г. № 705 Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2007 года


УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2007 г. № 705

Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2007 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры, савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю «За духоўнае адраджэнне» 2007 года (далей – прэмiя):

архiепiскапу Вiцебскаму i Аршанскаму Дзiмiтрыю (Драздову Мiкалаю Рыгоравiчу) – кiраўнiку мясцовага рэлiгiйнага аб’яднання «Вiцебская епархiя Беларускай праваслаўнай царквы»;

Круцялёву Андрэю Iванавiчу – протаiерэю, настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны «Прыход храма Святой Жываначальнай Троiцы в. Бараўляны Мiнскага раёна Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы»;

калектыву дзяржаўнай гiсторыка-культурнай установы «Гомельскi палацава-паркавы ансамбль».

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка



Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
28.05.201729.05.2017
Евро 2.0868 2.0868
Доллар США 1.8598 1.8598
Фунт стерлингов 2.394 2.394
Российский рубль 3.2799 3.2799
Украинская гривна 7.046 7.046
Польский злотый 4.9947 4.9947
Японская иена 0.16754 0.16754
Статистика
Правовые акты по году принятия