Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 ноября 2000 г. № 1793 Аб узнагароджаннi работнiкаў сiстэмы адукацыi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 лiстапада 2000 г. № 1793
 
 АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ 
 ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць Ганаровай  граматай  Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     Бондара Васiля Аляксандравiча,  першага прарэктара па навуковай
рабоце,  праблемах  развiцця   педагагiчнай   адукацыi   Беларускага
дзяржаўнага  педагагiчнага  унiверсiтэта  iмя  Максiма  Танка,  - за
шматгадовую  плённую  працу  па   падрыхтоўцы   высокаквалiфiкаваных
педагагiчных  кадраў  i ўкараненне дасягненняў педагагiчнай навукi ў
вучэбна-выхаваўчы  працэс   агульнаадукацыйных   школ   i   вышэйшых
навучальных устаноў рэспублiкi;
     Кузьмянкова Мiхаiла  Iванавiча,  загадчыка   кафедры   хiмiчнай
тэхналогii вяжучых матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага
унiверсiтэта,  -  за   шматгадовую   плённую   навукова-педагагiчную
дзейнасць,  вялiкi  асабiсты  ўклад  у  распрацоўку  новых навуковых
напрамкаў,  падрыхтоўку  высокаквалiфiкаваных  кадраў  для  народнай
гаспадаркi рэспублiкi;
     Рухлю Аляксандра Мiкалаевiча, начальнiка ўпраўлення мiжнародных
сувязей  Беларускага  дзяржаўнага  унiверсiтэта,  -  за  шматгадовую
плённую    працу   па  мiжнароднаму  супрацоўнiцтву  па   лiквiдацыi
наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, вялiкi асабiсты ўклад у
пашырэнне    мiжнароднай    дзейнасцi    Беларускага     дзяржаўнага
унiверсiтэта;
     Свiдуновiча    Мiкалая    Аляксандравiча,   загадчыка   кафедры
матэрыялазнаўства  i  тэхналогii  металаў  Беларускага   дзяржаўнага
тэхналагiчнага  унiверсiтэта,  - за значны асабiсты ўклад у развiццё
перспектыўных        навуковых      даследаванняў,       падрыхтоўку
высокаквалiфiкаваных  iнжынерных  кадраў  для  народнай   гаспадаркi
рэспублiкi;
     Федарэнчыка  Аляксандра  Сямёнавiча,  прарэктара  па   вучэбнай
рабоце  Беларускага  дзяржаўнага  тэхналагiчнага  унiверсiтэта, - за
шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, значны асабiсты
ўклад  у  падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў для народнай
гаспадаркi рэспублiкi.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
25.05.201926.05.2019
Евро 2.3252 2.3252
Доллар США 2.0793 2.0793
Фунт стерлингов 2.6401 2.6401
Российский рубль 3.2206 3.2206
Украинская гривна 7.8746 7.8746
Польский злотый 5.4135 5.4135
Японская иена 0.18963 0.18963
Статистика
Правовые акты по году принятия