Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 ноября 2000 г. № 1800 Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў

 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 лiстапада 2000 г. № 1800
 
 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ 
 ДЗЯРЖАЎ У БАРАЦЬБЕ З НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ НАРКАТЫЧНЫХ 
 СРОДКАЎ, ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I ПРЭКУРСОРАЎ
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову  Мiнiстэрства  ўнутраных спраў,  узгодненую з
Мiнiстэрствам  замежных  спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi   i   iншымi
зацiкаўленымi,  аб  правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб
супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў  у
барацьбе  з  незаконным  абаротам наркатычных сродкаў,  псiхатропных
рэчываў i прэкурсораў.
     Адобрыць у  якасцi  асновы  для  правядзення перагавораў праект
Пагаднення  аб  супрацоўнiцтве  дзяржаў  -   удзельнiц   Садружнасцi
Незалежных  Дзяржаў  у  барацьбе  з  незаконным абаротам наркатычных
сродкаў, псiхатропных рэчываў  i  прэкурсораў  (прыкладаецца)  *)  з
наступнай  агаворкай:  "Урад  Рэспублiкi  Беларусь  не  лiчыць  сябе
звязаным палажэннямi абзаца пятага артыкула 2 Пагаднення".
     Упаўнаважыць Намеснiка  Прэм'ер-мiнiстра  Рэспублiкi Беларусь -
Мiнiстра  замежных  спраў  Рэспублiкi  Беларусь   Хвастова   Мiхаiла
Мiхайлавiча   на   правядзенне   перагавораў  па  праекту  ўказанага
Пагаднення.
     Дазволiць уносiць  у  праект  названага  Пагаднення  неабходныя
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
 
 ____________________________
     *) Не рассылаецца.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
13.02.201914.02.2019
Евро 2.4341 2.4428
Доллар США 2.1581 2.1571
Фунт стерлингов 2.7722 2.7794
Российский рубль 3.2851 3.2832
Украинская гривна 7.9744 7.9578
Польский злотый 5.6236 5.6387
Японская иена 0.1952 0.19488
Статистика
Правовые акты по году принятия