Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 ноября 2000 г. № 1738 Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Кувейт аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць

 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      13 лiстапада 2000 г. № 1738
 
 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ КУВЕЙТ АБ 
 ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI 
 ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА 
 ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камiтэта,  узгодненую
з   Мiнiстэрствам   замежных   спраў  i  Мiнiстэрствам  юстыцыi,  аб
правядзеннi  перагавораў  па   праекту   Пагаднення   памiж   Урадам
Рэспублiкi  Беларусь i Урадам Дзяржавы Кувейт аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi  ўхiлення  ад  выплаты  падаткаў  у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць.
     Упаўнаважыць на  правядзенне  названых  перагавораў   намеснiка
Старшынi   Дзяржаўнага   падатковага   камiтэта   Кандратаву  Ларысу
Аляксандраўну i даць ёй права  прыцягваць  па  ўзгадненню  з  iншымi
рэспублiканскiмi  органамi дзяржаўнага кiравання iх прадстаўнiкоў да
ўдзелу ў рабоце над Пагадненнем.
     Адобрыць праект  Пагаднення  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Дзяржавы Кувейт аб пазбяганнi  двайнога  падаткаабкладання  i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для перагавораў,
дазволiўшы  ўносiць  у  яго  змяненнi  i  дапаўненнi,  якiя не маюць
прынцыповага характару.
 
 ____________________________
     *) Не рассылаецца.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия