Постановление Правительства Республики Беларусь от 27 декабря 1996 г. № 835 Аб iльготных малааб'ёмных кантэйнерных перавозках дакументаў для камплектавання бiблiятэчных фондаў i перасылцы дакументаў бiблiятэкам па мiжбiблiятэчнаму абанементу па Рэспублiцы Беларусь

 
                                Урад
                        Рэспублiкi Беларусь
 
                             ПАСТАНОВА
 
                      27 снежня 1996 г. N 835
 
                              г.Мiнск
 
 
 АБ   IЛЬГОТНЫХ  МАЛААБ'ЁМНЫХ  КАНТЭЙНЕРНЫХ  ПЕРАВОЗКАХ
 ДАКУМЕНТАЎ  ДЛЯ  КАМПЛЕКТАВАННЯ  БIБЛIЯТЭЧНЫХ   ФОНДАЎ
 I ПЕРАСЫЛЦЫ ДАКУМЕНТАЎ БIБЛIЯТЭКАМ ПА МIЖБIБЛIЯТЭЧНАМУ
 АБАНЕМЕНТУ ПА РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
 
 
 
     У адпаведнасцi  з Законам Рэспублiкi  Беларусь "Аб бiблiятэчнай
справе ў Рэспублiцы Беларусь" Урад Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 
     1.  Устанавiць з  1 студзеня   1997 г.  iльготныя, у  памеры 50
працэнтаў ад устанаўлiваемых у адпаведнасцi з заканадаўствам, тарыфы
на паслугi сувязi па малааб'ёмных кантэйнерных перавозках дакументаў
для  камплектавання  бiблiятэчных   фондаў  i  перасылцы  дакументаў
бiблiятэкам па мiжбiблiятэчнаму абанементу па Рэспублiцы Беларусь.
 
     2.  Мiнiстэрству  фiнансаў  у   двухмесячны  тэрмiн  сумесна  з
Мiнiстэрствам   культуры   разгледзець    пытанне   аб   кампенсацыi
прадпрыемствам  сувязi  недаатрыманых  сум  даходаў пры ажыццяўленнi
малааб'ёмных  кантэйнерных  перавозах  дакументаў для камплектавання
бiблiятэчных   фондаў   i   перасылкi   дакументаў   бiблiятэкам  па
мiжбiблiятэчнаму  абанементу   i  ўнесцi  ва   ўстаноўленым  парадку
прапановы ва Урад Рэспублiкi Беларусь.
 
 
 Выконваючы абавязкi
 Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                              С.Лiнг
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
16.06.201817.06.2018
Евро 2.3168 2.3168
Доллар США 2.0007 2.0007
Фунт стерлингов 2.6563 2.6563
Российский рубль 3.1911 3.1911
Украинская гривна 7.5913 7.5913
Польский злотый 5.4257 5.4257
Японская иена 0.181 0.181
Статистика
Правовые акты по году принятия