Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 апреля 2001 г. № 572 Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iрак аб паветраных зносiнах

 
        ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      20 красавiка 2001 г. № 572
 
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IРАК АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Iрак аб паветраных зносiнах.
     Адобрыць у  якасцi  асновы  для  правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iрак
аб паветраных зносiнах (прыкладаецца)*.
     Упаўнаважыць:
     на правядзенне  перагавораў  па  праекту  названага  Пагаднення
дэлегацыю ў наступным складзе:
     Доста Аляксандр  Iванавiч - першы намеснiк Старшынi Дзяржаўнага
камiтэта па авiяцыi (кiраўнiк дэлегацыi);
     Пашукоў Анатолiй     Аляксандравiч    -    начальнiк    аддзела
знешнеэканамiчных  сувязей  i  перавозак  Дзяржаўнага  камiтэта   па
авiяцыi;
     Хмурэц Анатолiй Георгiевiч - загадчык аддзела заканадаўства  аб
дзяржаўным  i  сацыяльным  будаўнiцтве юрыдычнага ўпраўлення Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
     на падпiсанне названага Пагаднення - першага намеснiка Старшынi
Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi Досту Аляксандра Iванавiча.
     Дазволiць  уносiць  у  праект  указанага  Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
_____________________________
     *Не рассылаецца.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия