Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 1999 г. № 2058 Аб мерах па сацыяльнай падтрымцы работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў Беларускага ўнiверсiтэта культуры

 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      30 снежня 1999 г. N 2058
 
 АБ МЕРАХ ПА САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ РАБОТНIКАЎ, АСПIРАНТАЎ I
 СТУДЭНТАЎ БЕЛАРУСКАГА ЎНIВЕРСIТЭТА КУЛЬТУРЫ
 
 
        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27
         февраля 2001 г.  N  277 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2001 г., N 23, 5/5351);
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17
         января  2003  г.  № 44  (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2003 г., № 10, 5/11827)]
 
 
     У мэтах сацыяльнай падтрымкi работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў
Беларускага  унiверсiтэта культуры i ў сувязi з наданнем яму статусу
вядучай   вышэйшай   навучальнай   установы   ў   сферы  культуры  ў
нацыянальнай  сiстэме  адукацыi  Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
 
     1. Устанавiць, што з 1 студзеня 2000 г.: 
         
 
     на  прэмiраванне работнiкаў Беларускага унiверсiтэта культуры i
ўстанаўленне   iм   надбавак   стымулюючага   характару  выдзяляюцца
бюджэтныя   асiгнаваннi   ў  памеры  50  працэнтаў  планавага  фонду
заработнай   платы.   Памер   надбаўкi  за  кошт  бюджэтных  сродкаў
канкрэтнаму работнiку не можа перавышаць яго пасадавага акладу;
     памеры вучэбных   стыпендый  студэнтам,  магiстрам  Беларускага
унiверсiтэта культуры,  якiя дзейнiчаюць у цяперашнi час, павышаюцца
на 15 працэнтаў; 
         
 
     для  ўстанаўлення  надбавак  за  асаблiвыя  поспехi  ў  вучобе,
грамадскай  i  навуковай  рабоце  i  аказання  матэрыяльнай дапамогi
студэнтам,  магiстрам  i  аспiрантам  выдзяляюцца бюджэтныя сродкi ў
памеры да 7 працэнтаў ад планавага стыпендыяльнага фонду.
 
     2.   Мiнiстэрству   эканомiкi   i   Мiнiстэрству  фiнансаў  пры
распрацоўцы эканамiчных праграм i фармiраваннi бюджэту рэспублiкi на
чарговы   год  прадугледжваць  выдзяленне  асiгнаванняў  Беларускаму
унiверсiтэту культуры     на     абнаўленне     i    развiццё    яго
матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
 
     3. Мiнiстэрству працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў па
прадстаўленню  Мiнiстэрства  культуры  ўнесцi  змены ва ўмовы аплаты
працы работнiкаў, названых у пункце 1 дадзенай пастановы.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
28.05.201729.05.2017
Евро 2.0868 2.0868
Доллар США 1.8598 1.8598
Фунт стерлингов 2.394 2.394
Российский рубль 3.2799 3.2799
Украинская гривна 7.046 7.046
Польский злотый 4.9947 4.9947
Японская иена 0.16754 0.16754
Статистика
Правовые акты по году принятия