Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 октября 2005 г. № 1149 Аб дэлегацыi для ўдзелу ў сёмым пасяджэннi Беларуска-Славацкай сумеснай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму i навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву i камандзiраваннi А.Ю.Мiхневiча i В.К.Паўлоўскага ў г.Брацiславу (Славацкая Рэспублiка)

 
          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                  18 кастрычнiка 2005 г. № 1149
 
Аб дэлегацыi для ўдзелу ў сёмым пасяджэннi Беларуска-Славацкай
сумеснай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму i навукова-тэхнiчнаму
супрацоўнiцтву i камандзiраваннi А.Ю.Мiхневiча i В.К.Паўлоўскага ў
г. Брацiславу (Славацкая Рэспублiка)
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Вызначыць для ўдзелу ў сёмым пасяджэннi Беларуска-Славацкай
сумеснай  камiсii  па  гандлёва-эканамiчнаму  i  навукова-тэхнiчнаму
супрацоўнiцтву,  якое адбудзецца з 19 па 21 кастрычнiка 2005 г. ў г.
Брацiславе (Славацкая Рэспублiка), дэлегацыю ў наступным складзе:
 
Мiхневiч
Аляксандр Юр'евiч      - намеснiк Мiнiстра замежных спраў (кiраўнiк
                         дэлегацыi)
 
Паўлоўскi
Васiлiй Канстанцiнавiч - намеснiк Мiнiстра сельскай гаспадаркi i
                         харчавання
 
Жукава
Алена Васiльеўна       - намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення
                         фiнансаў знешнеэканамiчных сувязей i
                         знешняга доўгу Мiнiстэрства фiнансаў
 
Прохарчык
Неалiна Аляксандраўна  - начальнiк аддзела сертыфiкацыi Камiтэта па
                         стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi
                         пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 
 
     Уключыць  ў  склад дэлегацыi Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла
Рэспублiкi  Беларусь  у  Славацкай  Рэспублiцы  Варанецкага  Валерыя
Iосiфавiча.
     2.  Камандзiраваць  у г. Брацiславу (Славацкая Рэспублiка) з 19
па   21  кастрычнiка  2005  г.  намеснiка  Мiнiстра  замежных  спраў
Мiхневiча  Аляксандра  Юр'евiча  i  з 19 па 22 кастрычнiка 2005 г. -
намеснiка  Мiнiстра  сельскай  гаспадаркi  i  харчавання Паўлоўскага
Васiлiя    Канстанцiнавiча    для    ўдзелу   ў   сёмым   пасяджэннi
Беларуска-Славацкай  сумеснай  камiсii  па  гандлёва-эканамiчнаму  i
навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
25.05.201926.05.2019
Евро 2.3252 2.3252
Доллар США 2.0793 2.0793
Фунт стерлингов 2.6401 2.6401
Российский рубль 3.2206 3.2206
Украинская гривна 7.8746 7.8746
Польский злотый 5.4135 5.4135
Японская иена 0.18963 0.18963
Статистика
Правовые акты по году принятия