Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 2006 г. № 2 Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2005 года

 
              УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   4 студзеня 2006 г. № 2
 
Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2005 года
 
     Разгледзеўшы  прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры, савета фонду
Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  па падтрымцы культуры i мастацтва,
узгодненыя  з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а
н а ў л я ю:
     1.   За   стварэнне   выдатных   твораў   мастацтва,   актыўную
падзвiжнiцкую   дзейнасць  у  гуманiтарнай  галiне,  накiраваную  на
развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць
усталяванню  духоўных  каштоўнасцей,  iдэй дружбы i братэрства памiж
людзьмi  розных  нацыянальнасцей  i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю
"За духоўнае адраджэнне" 2005 года:
     Акружной Святлане Арцёмаўне - вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай
установы "Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Якуба Коласа",
народнай  артыстцы  Беларусi,  члену Савета Рэспублiкi Нацыянальнага
сходу Рэспублiкi Беларусь;
     Гарулёву  Юрыю  Мiкалаевiчу  -  кiнарэжысёру вышэйшай катэгорыi
хранiкальна-дакументальнай     кiнематаграфii    студыi    "Летапiс"
рэспублiканскага  унiтарнага  прадпрыемства "Нацыянальная кiнастудыя
"Беларусьфiльм";
     Каратаю   Аляксандру   Мiкалаевiчу   -  протаiерэю,  настаяцелю
рэлiгiйнай  абшчыны  "Праваслаўны  прыход  Свята  Iаана-Багаслоўскай
царквы  в.  Прыборава  Брэсцкага  раёна  Брэсцкай епархii Беларускай
праваслаўнай царквы";
     Кузьмянкову  Сяргею  Аляксандравiчу  -  протаiерэю,  настаяцелю
рэлiгiйнай абшчыны "Прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзiцы в.
Тарасава  Мiнскага  раёна  Мiнскай  епархii  Беларускай праваслаўнай
царквы";
     аўтарскаму   калектыву   10-серыйнага   дакументальнага  фiльма
"История Победы" ў складзе Анiсенкi Валерыя Данiлавiча - дырэктара -
мастацкага   кiраўнiка  дзяржаўнай  установы  "Рэспублiканскi  тэатр
беларускай  драматургii",  заслужанага  дзеяча мастацтваў Рэспублiкi
Беларусь,    Рудамётава    Iгара   Аляксандравiча   -   спецыяльнага
карэспандэнта    дырэкцыi    iнфармацыйнага    вяшчання    закрытага
акцыянернага  таварыства  "Другi нацыянальны тэлеканал", заслужанага
дзеяча культуры Рэспублiкi Беларусь.
     2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй "За духоўнае
адраджэнне"   2005  года  са  сродкаў  фонду  Прэзiдэнта  Рэспублiкi
Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
     3.  Вызвалiць  сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.
     4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
 
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.Лукашэнка
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
25.05.201926.05.2019
Евро 2.3252 2.3252
Доллар США 2.0793 2.0793
Фунт стерлингов 2.6401 2.6401
Российский рубль 3.2206 3.2206
Украинская гривна 7.8746 7.8746
Польский злотый 5.4135 5.4135
Японская иена 0.18963 0.18963
Статистика
Правовые акты по году принятия