Решение Минского городского Совета депутатов от 22 декабря 2006 г. № 274 Аб прысваеннi назваў вулiцы, скверам i мiкрараёнам г.Мiнска


РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

22 снежня 2006 г. № 274

Аб прысваеннi назваў вулiцы, скверам i мiкрараёнам г. Мiнска

У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Новай вулiцы № 4 у квартале малапавярховай забудовы ў раёне Цнянскага водасховiшча ў г. Мiнску прысвоiць найменаванне Лучайская i надалей называць яе «вулiца Лучайская (улица Лучайская)».

2. Безназоўнаму скверу на рагу вулiц Кiсялёва i Старавiленскай прысвоiць назву «Сцяпанаўскi сад» i надалей называць яго «Сцяпанаўскi сад (Степановский сад)».

3. Безназоўнаму скверу на рагу праспекта Машэрава i вулiцы Старажоўскай прысвоiць назву «Старажоўскi сквер» i надалей называць яго «Старажоўскi сквер (Сторожевский сквер)».

4. Безназоўнаму скверу на рагу вулiц Варанянскага i Ляўкова прысвоiць назву «сквер Сенажаны» (назва раёна ў ХIХ ст.) i надалей называць яго «сквер Сенажаны (сквер Сеножаны)».

5. Безназоўнаму скверу ўздоўж Сляпянскай воднай сiстэмы памiж вулiцамi Судмалiса, Планёрнай, Партызанскiм праспектам i завулкам Клумава прысвоiць назву «Антонаўскi парк» i надалей называць яго «Антонаўскi парк (Антоновский парк)».

6. Безназоўнаму скверу памiж вулiцамi Ленiнградскай, Свярдлова i Кiрава прысвоiць назву «Мiхайлаўскi сквер» i надалей называць яго «Мiхайлаўскi сквер (Михайловский сквер)».

7. Безназоўнаму парку памiж вулiцамi Прытыцкага, Глебкi i Матусевiча прысвоiць назву парк Цiвалi i надалей называць яго «парк Цiвалi (парк Тиволи)».

8. Безназоўнай пляцоўцы памiж вулiцай Чарвякова i Старавiленскiм трактам прысвоiць назву Пярэспенскi сквер i надалей называць яе «Пярэспенскi сквер (Переспенский сквер)».

9. У мэтах эстэтызацыi гарадскога асяроддзя надаць гiстарычныя назвы наступным новым праектуемым мiкрараёнам г. Мiнска:

мiкрараёну, якi праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага, МКАД i чыгункi Мiнск–Брэст (будаўнiчая назва – «мiкрараён Дружба»), прысвоiць назву мiкрараён Брылевiчы i надалей называць яго «мiкрараён Брылевiчы (Брилевичи)»;

мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне былога ваеннага гарадка за Уруччам на праспекце Незалежнасцi (будаўнiчая назва – мiкрараён «Усходнi»), прысвоiць назву мiкрараён «Вялiкi лес» i надалей называць яго «мiкрараён Вялiкi лес (Великий лес)»;

мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне праспекта Пераможцаў (будаўнiчая назва – мiкрараён Лябяжы), прысвоiць назву мiкрараён Ржавец i надалей называць яго «мiкрараён Ржавец (Ржавец)»;

мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне памiж вулiцамi Калеснiкава, Матусевiча i праездам Масюкоўшчына (будаўнiчая назва – мiкрараён Масюкоўшчына-3, 4, 5), прысвоiць назву мiкрараён Дамброўка i надалей называць яго «мiкрараён Дамброўка (Домбровка)».

10. Даручыць камiтэту архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкома пры падрыхтоўцы праектаў забудовы новых мiкрараёнаў i сквераў прысваенне iх назваў выносiць на разгляд камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г. Мiнска.

11. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Чарнавусаву В.Р. i пастаянную камiсiю Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыi, навуцы, культуры i спорту.



Старшыня

У.М.Папкоўскi


Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
23.02.201924.02.2019
Евро 2.4287 2.4287
Доллар США 2.1402 2.1402
Фунт стерлингов 2.7863 2.7863
Российский рубль 3.267 3.267
Украинская гривна 7.9231 7.9231
Польский злотый 5.5941 5.5941
Японская иена 0.19309 0.19309
Статистика
Правовые акты по году принятия