Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 770 Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2006 года


УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2006 г. № 770

Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2006 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры, савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю «За духоўнае адраджэнне» 2006 года (далей – прэмiя):

Блiну Уладзiславу Уладзiслававiчу - намеснiку старшынi рэспублiканскага рэлiгiйнага аб’яднання «Канферэнцыя каталiцкiх бiскупаў на Беларусi», ардынарнаму епiскапу мясцовага рэлiгiйнага аб’яднання «Вiцебская дыяцэзiя Рымска-каталiцкага касцёла ў Рэспублiцы Беларусь»;

Ганагу Барысу Аляксандравiчу - выкладчыку школы катэхiзатараў пры мясцовым рэлiгiйным аб’яднаннi «Мiнская епархiя Беларускай праваслаўнай царквы»;

Каранеўскаму Паўлу Сямёнавiчу - намеснiку генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Сталiчнае тэлебачанне»;

Шалуху Iгару Мiхайлавiчу – благачыннаму прыходаў Мядзельскай акругi мясцовага рэлiгiйнага аб’яднання «Мiнская епархiя Беларускай праваслаўнай царквы», настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны «Прыход храма Святой Жываначальнай Троiцы ў г. Мядзеле Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы»;

аўтарскаму калектыву цыкла публiкацый «В поисках утраченного»
ў складзе Карлюкевiча Аляксандра Мiкалаевiча - дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i мастацтва», Лiхадзедава Уладзiмiра Аляксеевiча - намеснiка начальнiка аддзела продажаў адкрытага акцыянернага таварыства «Ай Сi Iмпекс», Якубовiча Паўла Iзотавiча - галоўнага рэдактара ўстановы Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия».

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка



Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
04.06.201905.06.2019
Евро 2.3474 2.3617
Доллар США 2.101 2.0977
Фунт стерлингов 2.6565 2.6572
Российский рубль 3.2116 3.2182
Украинская гривна 7.7678 7.7249
Польский злотый 5.4827 5.508
Японская иена 0.19392 0.19414
Статистика
Правовые акты по году принятия