Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 771 Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2006 года


УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2006 г. № 771

Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2006 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынiкi ў творчай, культурна-асветнiцкай, навуковай, педагагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2006 года (далей – прэмii) у наступных намiнацыях:



музычнае мастацтва



Акадэмiчнаму ансамблю песнi i танца Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнай культурна-дасугавай установы «Цэнтральны Дом афiцэраў Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь» – за актыўную канцэртную дзейнасць i вялiкую працу па патрыятычнаму выхаванню насельнiцтва;



тэатральнае мастацтва



Гарбуку Генадзю Мiхайлавiчу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы», народнаму артысту Беларусi, – за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага тэатральнага мастацтва, яркiя сцэнiчныя вобразы, створаныя ў прэм’ерных спектаклях тэатральнага сезона 2005/2006 года;



выяўленчае мастацтва



Касцючэнку Васiлiю Кузьмiчу, члену грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз мастакоў», – за значны ўклад у развiццё i прапаганду беларускага выяўленчага мастацтва, актыўную выставачную дзейнасць;



кiнавiдэамастацтва



аўтарскаму калектыву ў складзе Бышнёва Iгара Iванавiча, намеснiка дырэктара грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Бацькаўшчыны», кiнарэжысёра вытворча-творчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Беларускi вiдэацэнтр», Зубрыцкага Паўла Анатольевiча, кiнааператара вытворча-творчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Беларускi вiдэацэнтр», – за стварэнне навукова-папулярнага вiдэасерыяла «Чернобыльские джунгли. 20 лет без человека»;



мастацкая лiтаратура



Палiканiнай Валянцiне Пятроўне, рэдактару аддзела культуры выдавецкага прыватнага унiтарнага прадпрыемства «Гаспадыня - сямейны часопiс», члену грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi», – за паэтычнае ўвасабленне тэмы духоўнасцi i мацярынства ў кнiзе «Живое зерно»;



радыё i тэлебачанне



аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевiзiйных навiн Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii ў складзе Леднiка Юрыя Мiкалаевiча, рэдактара другой катэгорыi аддзела рэпарцёраў, Мартыненкi Аляксандра Iванавiча, намеснiка Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, Пракопава Юрыя Вiктаравiча, палiтычнага аглядальнiка аддзела палiтычных аглядальнiкаў, Шурмялёва Аляксандра Уладзiмiравiча, рэжысёра тэлебачання другой катэгорыi аддзела рэпарцёраў, – за стварэнне дакументальнага серыяла «Беларусь. Взгляд извне»;



архiтэктура i рэстаўрацыя



Кескевiчу Валерыю Георгiевiчу, галоўнаму архiтэктару праектаў адкрытага акцыянернага таварыства «Iнстытут комплекснага праектавання аб’ектаў будаўнiцтва» (г. Брэст), члену грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз архiтэктараў», – за унiкальнае праектнае рашэнне унiверсальнага спартыўнага комплексу гульнявых вiдаў спорту «Вiкторыя» ў г. Брэсце;



народная творчасць



народнаму ансамблю «Ялiнка» гарадскога Дома культуры «Колас» г. Ельска Гомельскай вобласцi – за вялiкую працу па захаванню народных мастацкiх традыцый i канцэртнаму абслугоўванню сельскага насельнiцтва;



харэаграфiчнае мастацтва



групе сучаснай харэаграфii «ТАД» дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная фiлармонiя» – за яркi творчы эксперымент, падрыхтоўку новых тэатральна-харэаграфiчных праграм;



эстраднае i цыркавое мастацтва



творчаму калектыву дзяржаўнай вiдовiшчнай установы «Беларускi дзяржаўны цырк» у складзе Бандарчука Сяргея Генадзьевiча, артыста цырка вышэйшай катэгорыi, Еўхiменкi Вячаслава Вiктаравiча, артыста цырка вышэйшай катэгорыi, Загорскага Сяргея Васiльевiча, артыста цырка вышэйшай катэгорыi, Туманавай Настассi Мiкалаеўны, артысткi цырка вышэйшай катэгорыi, – за падрыхтоўку i ўвасабленне новых нумароў у праграме «Майстры цырка – за Беларусь!», актыўную гастрольную дзейнасць i папулярызацыю беларускага цыркавога мастацтва;



музейная справа



калектыву ўстановы культуры «Кобрынскi ваенна-гiстарычны музей iмя А.В.Суворава» – за значны ўклад у развiццё музейнай справы, распрацоўку тэматычнай экскурсii «Сувораў як асоба ў гiсторыi», стварэнне гiстарычных, мастацкiх i этнаграфiчных выставак;



бiблiятэчная справа



калектыву Крычаўскай цэнтральнай раённай бiблiятэкi – за выдатныя дасягненнi ў развiццi бiблiятэчнай справы, стварэнне iнфармацыйна-iдэалагiчнага цэнтра па абслугоўванню насельнiцтва;



аматарская мастацкая творчасць



заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь «Крупiцкiя музыкi» дзяржаўнай установы «Крупiцкi цэнтр культуры» – за вялiкi ўклад у прапаганду народнага мастацтва Беларусi за мяжой, актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць;



выхаванне творчай моладзi



заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь ансамблю танца «Зубраня» фiлiяла вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскi аўтамабiльны завод» «Палац культуры МАЗ» – за плённую працу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей i моладзi, актыўны ўдзел у рэспублiканскiх культурных акцыях.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка



Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
28.05.201729.05.2017
Евро 2.0868 2.0868
Доллар США 1.8598 1.8598
Фунт стерлингов 2.394 2.394
Российский рубль 3.2799 3.2799
Украинская гривна 7.046 7.046
Польский злотый 4.9947 4.9947
Японская иена 0.16754 0.16754
Статистика
Правовые акты по году принятия