Решение Вилейского районного Совета депутатов от 22 декабря 2006 г. № 138 Аб зацвярджэннi раённай праграмы "Традыцыйная культура i дзецi" на 2006 - 2010 гады


РАШЭННЕ ВIЛЕЙСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

22 снежня 2006 г. № 138

Аб зацвярджэннi раённай праграмы «Традыцыйная культура i дзецi» на 2006–2010 гады

Вiлейскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную раённую праграму «Традыцыйная культура i дзецi» на 2006–2010 гады.

2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на пастаянную камiсiю па развiццi сацыяльнай сферы Вiлейскага раённага Савета дэпутатаў i першага намеснiка старшынi Вiлейскага раённага выканаўчага камiтэта Кароткага М.Ц.



Старшыня

Я.А.Iгнатовiч





ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне
Вiлейскага раённага
Савета дэпутатаў 22.12.2006 № 138

РАЁННАЯ ПРАГРАМА
«Традыцыйная культура i дзецi» на 2006–2010 гады

1. Раённая праграма «Традыцыйная культура i дзецi» на 2006–2010 гады (далей – Праграма) распрацавана аддзелам культуры i аддзелам адукацыi Вiлейскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – райвыканкам) у адпаведнасцi з абласной праграмай «Традыцыйная культура i дзецi» на 2006–2010 гады, зацверджанай рашэннем Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 красавiка 2006 г. № 199 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 80, 9/5142) (далей – абласная праграма).

2. Праграма прадугледжвае здзяйсненне комплексу мерапрыемстваў па далейшым захаваннi традыцыйнай культуры, арганiзацыi пераемнасцi традыцыйнай культурнай спадчыны Вiлейшчыны дзецьмi i моладдзю ў адпаведнасцi з дадаткам да Праграмы.

3. Вырашэнне арганiзацыйных пытанняў i кантроль за арганiзацыяй мерапрыемстваў Праграмы ажыццяўляюць аддзел культуры i аддзел адукацыi райвыканкама.

4. Фiнансаванне мерапрыемстваў Праграмы здзяйсняецца за кошт бюджэтных сродкаў, што плануюцца на фiнансаванне дзейнасцi выканаўцаў, i iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам (пазабюджэтныя крынiцы).

5. Аддзел культуры i аддзел адукацыi райвыканкама штогадова да 25 студзеня прадстаўляюць ва ўпраўленне адукацыi i ўпраўленне культуры Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта iнфармацыю аб ходзе выканання мерапрыемстваў абласной праграмы ў справаздачным годзе, у Вiлейскi раённы Савет дэпутатаў – аб ходзе выканання мерапрыемстваў Праграмы i пры неабходнасцi ўносяць па ўзгадненнi з непасрэднымi выканаўцамi прапановы па iх карэкцiроўцы.

6. Праграма прадугледжвае рашэнне наступных задач:

прыцягненне ўвагi ўстаноў культуры i адукацыi Вiлейскага раёна да праблем выхавання дзяцей i моладзi сродкамi традыцыйнай культуры;

падтрымка дзейнасцi ўстаноў культуры i адукацыi, якiя працуюць у галiне традыцыйнай культуры, дзiцячых фальклорных калектываў i калектываў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

арганiзацыя сiстэмы метадычнай работы з традыцыйнай культурай ва ўмовах агульнаадукацыйных устаноў, клубных устаноў;

уключэнне ўзораў традыцыйнай духоўнай i матэрыяльнай культуры ў сучасную сацыяльную практыку з мэтай iх выкарыстання ў патрыятычным выхаваннi падрастаючага пакалення;

папулярызацыя аўтэнтычных формаў традыцыйнай культуры, павышэнне статусу аўтэнтычнага фальклору i народнага мастацтва сярод насельнiцтва раёна;

забеспячэнне мастацка-навуковага падыходу да стварэння касцюмаў дзiцячах фальклорных калектываў i iх рэпертуару;

павышэнне квалiфiкацыi кадраў устаноў культуры i адукацыi, працуючых у напрамку традыцыйнай культуры;

выкананне задач i мерапрыемстваў абласной праграмы.

7. Рэалiзацыя Праграмы прадугледжвае дасягненне наступных вынiкаў:

уключэнне дзяцей i моладзi ў сучасны культураўтваральны працэс;

арганiзацыя сiстэмы ўзаемадзеяння ўстаноў культуры i адукацыi ў справе выхавання дзяцей i моладзi сродкамi традыцыйнай культуры;

пашырэнне сеткi ўстаноў культуры i адукацыi ў галiне традыцыйнай культуры;

павышэнне грамадскага статусу традыцыйнага мастацтва сярод дзяцей i моладзi;

павышэнне колькаснага i якаснага ўзроўню дзейнасцi дзiцячых i маладзёжных аматарскiх калектываў у галiне традыцыйнай культуры;

актывiзацыя дзейнасцi дзiцячых фальклорных калектываў, аб’яднанняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

папулярызацыя традыцыйных чалавечых каштоўнасцей, умацаванне значнасцi сям’i ў дзiцячым i маладзёжным асяроддзi.



Дадатак да раённай праграмы
«Традыцыйная культура
i дзецi» на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па рэалiзацыi раённай праграмы «Традыцыйная культура i дзецi» на 2006–2010 гады


п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання (гады)

Выканаўцы

1

Стварэнне Народнага Дома на базе Талуцкага сельскага Дома культуры

2007

Аддзел культуры Вiлейскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел культуры); Вiлейскi раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы (далей – РМЦНТ i КАР)

2

Стварэнне пакоя-музея «Пiсанкi»

2006

Аддзел культуры; Вiлейскi раённы Дом рамёстваў (далей – ВРДР)

3

Стварэнне сялянскага падворка

2006

Аддзел культуры; ВРДР

4

Стварэнне клуба-майстэрнi па саломапляценнi «Крывасельская вясёлка» пры Крывасельскiм СК

2007–2008

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР

5

Стварэнне клуба традыцыйнай дзiцячай гульнi пры Любанскiм адукацыйна-культурным цэнтры

2008

РМЦНТ i КАР

6

Стварэнне новых дзiцячых фальклорных калектываў, гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры клубных установах

2007–2010

Аддзел адукацыi Вiлейскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi); РМЦНТ i КАР

7

Стварэнне школы дзiцячага фальклору пры: ДУА «Вiлейская гiмназiя № 1 «Логас»; «Агульнаадукацыйная пачатковая школа № 6 з агульнаэстэтычным ухiлам»; «Вiлейская гiмназiя № 2 з экалагiчным ухiлам»

2008

Аддзел адукацыi

8

Правядзенне комплекснага экспедыцыйнага даследавання традыцыйнай духоўнай i матэрыяльнай культуры раёна з прыцягненнем спецыялiстаў Беларускага дзяржаўнага iнстытута праблем культуры, ДУ «Мiнскi абласны цэнтр народнай творчасцi»

На працягу дзеяння праграмы

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР

9

Правядзенне анкетавання па побытавым танцы ва ўстановах культуры з мэтай выяўлення жанру ў раёне

2006

РМЦНТ i КАР

10

Стварэнне i папаўненне архiваў фона-, фота-, вiдэаматэрыялаў па фальклоры, традыцыйных промыслах i рамёствах пры метадычных цэнтрах раёна, установах адукацыi i фальклорных калектывах, гуртках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

На працягу дзеяння праграмы

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР

11

Правядзенне фальклорных, этнаграфiчных сустрэч дзяцей i моладзi з носьбiтамi фальклору

На працягу дзеяння праграмы

Аддзел культуры; аддзел адукацыi

12

Правядзенне семiнараў для работнiкаў устаноў культуры i адукацыi па тэме «Методыка збору, апрацоўкi i сiстэматызацыi фальклорнага матэрыялу»

2007

Аддзел адукацыi; РМЦНТ i КАР

13

Удзел у пасяджэннi абласнога савета дырэктараў на базе Любанскага раёна «Вопыт работы ўстаноў культуры па побытавым танцы»; на базе Барысаўскага раёна па тэме «Узаемадзеянне ўстаноў культуры i адукацыi ў выхаваннi дзяцей i моладзi сродкамi традыцыйнай культуры»

2007

Аддзел культуры; аддзел адукацыi

14

Удзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыi па тэме «Праблемы пераемнасцi традыцыйнай культуры на Мiншчыне»

2008

Аддзел культуры; аддзел адукацыi

15

Удзел у абласным семiнары-практыкуме па тэме «Праблемы рэпертуару дзiцячага фальклорнага калектыву»

2007

Аддзел культуры; аддзел адукацыi

16

Удзел у абласной школе майстэрстваў для кiраўнiкоў дзiцячых фальклорных калектываў па традыцыйных рамёствах: саломапляценне, ткацтва паясоў, лазапляценне, выцiнанка

2006–2010

Аддзел адукацыi; РМЦНТ i КАР

17

Удзел у абласным семiнары-практыкуме для кiраўнiкоў дзiцячых фальклорных калектываў па тэме «Стварэнне касцюма для дзiцячага фальклорнага калектыву. Крой i аздабленне. Рэгiянальныя асаблiвасцi»

2007

Аддзел культуры; аддзел адукацыi

18

Удзел у абласным фестывалi фальклорнага мастацтва «Фальклорная талака»

2009

Аддзел культуры; аддзел адукацыi

19

Удзел у абласным дзiцячым свяце-конкурсе «На аблоках дзяцiнства»

2006–2010

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР; ВРДР

20

Удзел у абласных святах-конкурсах: па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (саломапляценне, глiна, выцiнанка, лазапляценне, разьба па дрэве); дзiцячых калектываў побытавага танца, танцавальных пар

На працягу дзеяння праграмы

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР; ВРДР

21

Правядзенне раённага фестывалю культуры «Жыве мая вёска»

2006–2007

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР

22

Правядзенне раённага конкурсу саломапляцення «Саламяная казка»

2006, 2008, 2010

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР

23

Правядзенне раённага конкурсу рэзчыкаў па дрэве «Скарб дрэва»

2007, 2009

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР, ВРДР

24

Правядзенне раённых фальклорных святаў

На працягу дзеяння праграмы

Аддзел культуры; РМЦНТ i КАР

25

Правядзенне раённага конкурсу сярод работнiкаў культуры i адукацыi па зборы этнаграфiчнай i фальклорнай спадчыны свайго краю «Збiрайма сваё, беларускае

2008–2010

Аддзел культуры; аддзел адукацыi

26

Выстава касцюмаў (шляхецкiя, народныя XVIII ст.)

2006

ДУ «Вiлейскi краязнаўчы музей»

27

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з фонду музея «Кола жыцця»

2006–2007

ДУ «Вiлейскi краязнаўчы музей»

28

Сумесная выстава мастакоў i майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Астравецкага раёна

2006

ДУ «Вiлейскi краязнаўчы музей»

29

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Талуцкага Народнага Дома i Вiлейскага Дома рамёстваў

2007–2010

ДУ «Вiлейскi краязнаўчы музей»

30

Выставы народных майстроў Вiлейшчыны

2007–2010

ДУ «Вiлейскi краязнаўчы музей»

31

Правядзенне практычных заняткаў для клубных работнiкаў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

На працягу дзеяння праграмы

РМЦНТ i КАР; ВРДР

32

Цыкл лекцый аб экспанатах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аб нацыянальных традыцыях, абрадах, звычаях, паданнях

2006–2010

ДУ «Вiлейскi краязнаўчы музей»; РМЦНТ i КАР

33

Стварэнне пакояў-музеяў, куткоў традыцыйнай культуры ў агульнаадукацыйных установах

2006–2010

ДУ «Вiлейскi краязнаўчы музей»; кiраўнiкi ўстаноў

34

Правядзенне ўрокаў па вывучэннi традыцыйнай народнай музыкi, песнi i танца

На працягу дзеяння праграмы

Дзiцячыя школы мастацтваў

35

Арганiзацыя i правядзенне абменных канцэртаў памiж клубнымi ўстановамi раёна для забеспячэння непасрэднага пераймання лепшага вопыту

На працягу дзеяння праграмы

Кiраўнiкi клубных устаноў раёна

36

Асвятленне ў сродках масавай iнфармацыi мерапрыемстваў праграмы

На працягу дзеяння праграмы

Рэдакцыя раённай газеты; РМЦНТ i КАР

37

Працяг публiкацый у раённай газеце «Шлях перамогi» ў рубрыках «Скарбы тваёй Вiлейшчыны», «Абрады. Традыцыi. Звычаi»

На працягу дзеяння праграмы

РМЦНТ i КАР

38

Працяг работы па правядзеннi перадач па фальклоры «Вiлейскiх крынiц асалода» на раённым радыё

На працягу дзеяння праграмы

РМЦНТ i КАР

39

Выданне метадычных матэрыялаў у дапамогу работнiкам культуры i адукацыi па розных накiрунках традыцыйнай культуры

На працягу дзеяння праграмы

РМЦНТ i КАР

40

Камплектаванне бiблiятэчных фондаў метадычнай i даведачнай лiтаратуры па традыцыйнай культуры

2007–2010

Вiлейская раённая цэнтральная бiблiятэчная сiстэма



Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
25.05.201926.05.2019
Евро 2.3252 2.3252
Доллар США 2.0793 2.0793
Фунт стерлингов 2.6401 2.6401
Российский рубль 3.2206 3.2206
Украинская гривна 7.8746 7.8746
Польский злотый 5.4135 5.4135
Японская иена 0.18963 0.18963
Статистика
Правовые акты по году принятия