Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 7 декабря 2006 г. № 117 Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

7 снежня 2006 г. № 117

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26 сентября 2008 г. № 88 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/19615 от 14.10.2008 г.)


У адпаведнасцi з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года «Аб агульнай сярэдняй адукацыi» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).

2. Гэтая пастанова ўступае ў дзеянне з дня яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр

А.М.Радзькоў



УЗГОДНЕНА

Першы намеснiк старшынi
Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта

Л.Ф.Крупец

14.12.2006

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта

М.Я.Паўлаў

14.12.2006





УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта

Б.В.Батура

14.12.2006

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камiтэта

К.А.Сумар

14.12.2006





УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта

А.С.Якабсон

22.12.2006

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта

У.П.Андрэйчанка

12.12.2006





УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта

У.Я.Саўчанка

14.12.2006







ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь 07.12.2006 № 117

IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Iнструкцыя аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (далей – Iнструкцыя), вызначае парадак вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi агульнаадукацыйных устаноў, а таксама ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi i ажыццяўляюць навучанне i выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыi (далей – установы адукацыi).

2. Патрабаваннi дадзенай Iнструкцыi з’яўляюцца абавязковымi для выканання ўстановамi адукацыi незалежна ад iх падпарадкавання i формаў уласнасцi.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВУЧНЯМI, ЯКIЯ ЧАСОВА НАВУЧАЮЦЦА ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫI З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ

3. Ад вывучэння беларускай мовы i атэстацыi па гэтым вучэбным прадмеце вызваляюцца вучнi, якiя:

3.1. раней не вывучалi беларускую мову i залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння навучання i выхавання на працягу двух або менш гадоў на II ступенi агульнай базавай адукацыi;

3.2. залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i не атэставаны па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi;

3.3. часова, не больш за два гады, пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

3.4. маюць цяжкiя парушэннi маўлення, слыху i залiчаны ў спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-iнтэрнаты), спецыяльныя класы (групы), класы (групы) iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання;

3.5. не вывучалi беларускую мову на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi i паступiлi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, на аснове агульнай базавай адукацыi;

3.6. не вывучалi беларускую мову на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi i паступiлi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, на аснове агульнай базавай адукацыi;

3.7. не вывучалi беларускую мову на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi i паступiлi ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, для навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

4. У пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi, атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi вучняў, вызваленых ад вывучэння беларускай мовы, робiцца запiс: «не вывучаў», «не вывучала».

5. Вучнi, названыя ў пункце 3 гэтай Iнструкцыi, прысутнiчаюць на ўроках беларускай мовы, аднак не атэстуюцца i не здаюць выпускныя экзамены па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.

6. Вучнi, якiя залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання з першага па сёмы класы, атэстуюцца па беларускай мове i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.


7. Атэстацыя вучняў, названых у пункце 6 гэтай Iнструкцыi, па рашэннi педагагiчнага работнiка можа не праводзiцца на працягу паўгода або года.

8. Пачатак атэстацыi вучняў, названых у пункце 6 гэтай Iнструкцыi, залежыць ад рэальных магчымасцей кожнага вучня, узроўню засваення iмi навучальнага матэрыялу па вучэбным прадмеце, выпрацоўкi неабходных уменняў i навыкаў.

9. Вучнi, названыя ў падпунктах 3.1, 3.2, 3.5, 3.6, 3.7 пункта 3, якiя самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiлi вучэбны матэрыял па беларускай мове, маюць права здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай цi агульнай сярэдняй адукацыi ў форме, вызначанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ РУСКАЙ МОВЫ ВУЧНЯМI, ЯКIЯ ЧАСОВА НАВУЧАЮЦЦА ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫI З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ

10. Ад вывучэння рускай мовы i атэстацыi па гэтым вучэбным прадмеце вызваляюцца вучнi, якiя:

10.1. раней не вывучалi рускую мову i залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання для прадаўжэння навучання i выхавання на працягу двух або менш гадоў на II ступенi агульнай базавай адукацыi;

10.2. залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання для прадаўжэння навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i не атэставаны па рускай мове за перыяд навучання на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi;

10.3. часова, не больш за два гады, пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

11. Вучнi, якiя залiчаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання з першага па сёмы класы, атэстуюцца па рускай мове i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.


12. Атэстацыя вучняў, названых у пункце 11 гэтай Iнструкцыi, па рашэннi педагагiчнага работнiка можа не праводзiцца на працягу паўгода або года.

13. Вучнi, названыя ў падпунктах 10.1, 10.2 пункта 10 гэтай Iнструкцыi, якiя самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiлi вучэбны матэрыял па рускай мове, маюць права здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi ў форме, вызначанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.



Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
10.12.201711.12.2017
Евро 2.3931 2.3931
Доллар США 2.0367 2.0367
Фунт стерлингов 2.7435 2.7435
Российский рубль 3.4364 3.4364
Украинская гривна 7.5155 7.5155
Польский злотый 5.6868 5.6868
Японская иена 0.17936 0.17936
Статистика
Правовые акты по году принятия