Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 ноября 2008 г. № 1804 Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

26 лiстапада 2008 г. № 1804

Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

Аксенчука Валерыя Дзмiтрыевiча, настаўнiка па спорту ўстановы адукацыi «Брэсцкае дзяржаўнае абласное вучылiшча алiмпiйскага рэзерву», за значны асабiсты ўклад у падрыхтоўку на раннiм этапе Н.Астапчук, якая заваявала бронзавы медаль на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Бабца Мiкалая Якаўлевiча, начальнiка ўпраўлення спорту Мiнiстэрства спорту i турызму, за шматгадовую плённую працу, высокае прафесiйнае майстэрства, значны асабiсты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкi i ўдзелу беларускiх спартсменаў у Алiмпiйскiх гульнях 1996, 2000, 2004 i 2008 гадоў;

Балахонава Васiлiя Аляксеевiча, трэнера-выкладчыка ўстановы «Магiлёўская абласная спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву прафсаюзаў «Спартак-2005», за падрыхтоўку на раннiм этапе А.Рыбакова, якi заваяваў сярэбраны медаль на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Барздакова Уладзiмiра Вiтальевiча, трэнера па цяжкай атлетыцы дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Барысаўская спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву», за падрыхтоўку на раннiм этапе А.Арамнава, якi заваяваў залаты медаль на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Бурдзявiцкую Святлану Васiльеўну, старшага трэнера-выкладчыка ўстановы «Мiнская спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву № 4» БФСТ «Дынама», за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў Рэспублiцы Беларусь, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа;

Быкава Артура Васiльевiча, трэнера-выкладчыка па веславанню на байдарках i каноэ ўстановы «Барысаўская комплексная дзiцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў», за падрыхтоўку на раннiм этапе А.Абалмасава, якi заваяваў залаты медаль на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Гоманава Алега Васiльевiча, настаўнiка па спорту аддзялення веславання акадэмiчнага ўстановы адукацыi «Гомельскае дзяржаўнае вучылiшча алiмпiйскага рэзерву», за падрыхтоўку на раннiм этапе Н.Гелах, якая заваявала бронзавы медаль на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Гурскую Эдзiту Эдуардаўну, трэнера-выкладчыка дзяржаўнай спецыялiзаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магiлёўскi абласны цэнтр алiмпiйскага рэзерву па лёгкай атлетыцы i гульнявым вiдам спорту», за падрыхтоўку на раннiм этапе А.Мiхневiча, якi заваяваў бронзавы медаль на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Даўгалёнка Дзмiтрыя Аляксандравiча, дзяржаўнага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па веславанню на байдарках i каноэ, за значны асабiсты ўклад у развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў Рэспублiцы Беларусь, падрыхтоўку нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па веславанню на байдарках i каноэ, якая заваявала на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка) два залатыя i адзiн бронзавы медалi;

Заiчкова Iгара Мiкалаевiча, першага намеснiка старшынi цэнтральнага савета рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае фiзкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама», за значны асабiсты ўклад у арганiзацыйнае забеспячэнне падрыхтоўкi i ўдзелу нацыянальных каманд Рэспублiкi Беларусь па вiдах спорту ў Алiмпiйскiх гульнях 2004 i 2008 гадоў;

Захаранку Мiхаiла Аляксандравiча, дзяржаўнага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па цяжкай атлетыцы, за значны асабiсты ўклад у развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў Рэспублiцы Беларусь, забеспячэнне падрыхтоўкi нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па цяжкай атлетыцы, якая заваявала на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка) адзiн залаты, адзiн сярэбраны i адзiн бронзавы медалi;

Зуёнак Людмiлу Мiхайлаўну, начальнiка аддзела бухгалтарскага ўлiку i справаздачнасцi – галоўнага бухгалтара Мiнiстэрства спорту i турызму, за шматгадовую плённую працу, высокае прафесiйнае майстэрства, значны асабiсты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкi i ўдзелу беларускiх спартсменаў у Алiмпiйскiх гульнях 1996, 2000, 2004 i 2008 гадоў;

Iльянкову Iрыну Валер’еўну, трэнера-выкладчыка па мастацкай гiмнастыцы ўстановы «Рэспублiканскi цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi па гiмнастыцы мастацкай», за падрыхтоўку каманды, якая заваявала бронзавы медаль у групавым практыкаваннi па гiмнастыцы мастацкай на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Качыева Андрэя Вячаслававiча, старшага трэнера-выкладчыка па веславанню на байдарках i каноэ ўстановы «Спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву № 3 г. Мазыра», за падрыхтоўку на раннiм этапе А.Лiтвiнчука, якi заваяваў залаты медаль на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Лабачова Анатолiя Леанiдавiча, настаўнiка па спорту ўстановы адукацыi «Магiлёўскае дзяржаўнае вучылiшча алiмпiйскага рэзерву», за падрыхтоўку А.Рыбакова, якi заваяваў сярэбраны медаль на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Мамайку Васiлiя Канстанцiнавiча, намеснiка дырэктара вучэбна-спартыўнай установы «Дзiцяча-юнацкая спартыўная школа г. Столiн» аддзела адукацыi Столiнскага райвыканкома, за шматгадовую плённую працу, асабiсты ўклад у развiццё спорту ў раёне, падрыхтоўку на раннiм этапе Н.Астапчук, якая заваявала бронзавы медаль на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Махнева Генадзiя Дзмiтрыевiча, трэнера-выкладчыка па веславанню на байдарках i каноэ ўстановы «Спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву па водных вiдах спорту», за падрыхтоўку на раннiм этапе В.Махнева, якi заваяваў залаты i бронзавы медалi на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Мацэральнiка Леанiда Мiхайлавiча, дзяржаўнага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па iнваспорту, за высокае прафесiйнае майстэрства, значны асабiсты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкi i ўдзелу беларускiх спартсменаў у XIII летнiх Паралiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Мурашко Тамару Данiлаўну, выкладчыка спецыяльных дысцыплiн установы адукацыi «Бабруйскае дзяржаўнае вучылiшча алiмпiйскага рэзерву», за падрыхтоўку на раннiм этапе А.Мiхневiча, якi заваяваў бронзавы медаль на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Новiка Анатолiя Рыгоравiча, дзяржаўнага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па барацьбе грэка-рымскай, за значны асабiсты ўклад у развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў Рэспублiцы Беларусь, забеспячэнне падрыхтоўкi нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па барацьбе грэка-рымскай, якая заваявала на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка) бронзавы медаль;

Пакармяха Эльвiру Аляксееўну, трэнера-выкладчыка ўстановы «Мiнская гарадская спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву прафсаюзаў па гiмнастыцы мастацкай iмя Л.Г.Гадзiевай», за падрыхтоўку на раннiм этапе К.Санковiч i А.Тумiловiч, якiя заваявалi бронзавыя медалi на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Папроцкага Вiктара Сцяпанавiча, трэнера-выкладчыка дзяржаўнай спецыялiзаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магiлёўскi абласны цэнтр алiмпiйскага рэзерву па лёгкай атлетыцы i гульнявым вiдам спорту», за падрыхтоўку А.Мяньковай, якая заваявала залаты медаль на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Пiшчэлiну Нэлi Аляксееўну, трэнера-выкладчыка ўстановы «Мiнская гарадская спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву прафсаюзаў па гiмнастыцы мастацкай iмя Л.Г.Гадзiевай», за падрыхтоўку на раннiм этапе К.Санковiч i А.Тумiловiч, якiя заваявалi бронзавыя медалi на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Прыгонiкера Эдуарда Рыгоравiча, трэнера-выкладчыка дзяржаўнай установы «Спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву Крычаўскага раёна», за падрыхтоўку на раннiм этапе А.Мяньковай, якая заваявала залаты медаль на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Рудзя Васiля Васiльевiча, трэнера-выкладчыка па цяжкай атлетыцы ўстановы «Спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву пярвiчнай прафсаюзнай арганiзацыi рэспублiканскага унiтарнага вытворчага прадпрыемства «Беларускi аўтамабiльны завод» г. Жодзiна, за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны ўклад у развiццё цяжкай атлетыкi i падрыхтоўку алiмпiйскага рэзерву;

Рыжанкову Галiну Рыгораўну, трэнера нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па гiмнастыцы мастацкай, за значны ўклад у развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў Рэспублiцы Беларусь, падрыхтоўку сярэбранага прызёра I.Жукавай i бронзавых прызёраў у групавым практыкаваннi па гiмнастыцы мастацкай ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульняў 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Сербiну Лiдзiю Паўлаўну, трэнера-выкладчыка дзяржаўнай установы «Спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву № 4 г. Гомеля», за падрыхтоўку на раннiм этапе А.Бабушкiнай, якая заваявала бронзавы медаль на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Страхаву Вольгу Аляксандраўну, трэнера-выкладчыка ўстановы «Мiнская гарадская спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву прафсаюзаў па гiмнастыцы мастацкай iмя Л.Г.Гадзiевай», за падрыхтоўку на раннiм этапе З.Лунiнай, якая заваявала бронзавы медаль на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка);

Цiтова Iвана Аляксандравiча, дзяржаўнага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па барацьбе вольнай, за значны асабiсты ўклад у развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў Рэспублiцы Беларусь, забеспячэнне падрыхтоўкi нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па барацьбе вольнай, якая заваявала на ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (Кiтайская Народная Рэспублiка) бронзавы медаль.



Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi



Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
23.02.201924.02.2019
Евро 2.4287 2.4287
Доллар США 2.1402 2.1402
Фунт стерлингов 2.7863 2.7863
Российский рубль 3.267 3.267
Украинская гривна 7.9231 7.9231
Польский злотый 5.5941 5.5941
Японская иена 0.19309 0.19309
Статистика
Правовые акты по году принятия