Указ Президента Республики Беларусь от 8 января 2009 г. № 7 Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года


УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2009 г. № 7

Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынiкi ў творчай, культурна-асветнiцкай, навуковай, педагагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года ў наступных намiнацыях:



музычнае мастацтва



Мдзiванi Андрэю Юр’евiчу, прафесару кафедры кампазiцыi ўстановы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi», заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, – за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага музычнага мастацтва i стварэнне оперы-прытчы «Маленькi прынц»;



тэатральнае мастацтва



Аўсяннiкаву Генадзю Сцяпанавiчу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы», народнаму артысту СССР, – за яркiя сцэнiчныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;



мастацкая лiтаратура



Шнiпу Вiктару Анатольевiчу, галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мастацкая лiтаратура», – за выдатныя творчыя дасягненнi, стварэнне кнiгi паэзii i прозы «Страла кахання, любовi крыж»;



народная творчасць



Iванаўскай школе бондарства – за значны ўклад у зберажэнне i папулярызацыю старадаўнiх народных рамёстваў;

Харкевiчу Аляксандру Антонавiчу, майстру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (в. Ваўканосава Круглянскага раёна Магiлёўскай вобласцi), – за стварэнне самабытных мастацкiх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах i фестывалях;



харэаграфiчнае мастацтва



Гайко Вользе Уладзiмiраўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы «Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь», заслужанай артыстцы Рэспублiкi Беларусь, – за яркiя сцэнiчныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;



крытыка i мастацтвазнаўства



Шаранговiч Наталлi Васiльеўне, рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура i мастацтва», – за значны асабiсты ўклад у даследаванне i папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;



музейная справа



калектыву ўстановы «Веткаўскi музей народнай творчасцi» – за плённую працу па захаванню i прапагандзе гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi;



бiблiятэчная справа



калектыву дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф.Карскага» – за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне i арганiзацыю бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва;



аматарская мастацкая творчасць



заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь студыi сучаснага бальнага танца «Мара» культурна-забаўляльнага рэспублiканскага даччынага унiтарнага прадпрыемства «Культсэрвiс» Мiнскага трактарнага завода – за выдатныя творчыя дасягненнi i значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзi;

народнаму фальклорнаму калектыву «Гасцiнец» Ракаўскага Цэнтра культуры i вольнага часу – за значную працу па вывучэнню, захаванню i прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў i традыцый беларусаў;



выхаванне творчай моладзi



Дзяржынскай дзiцячай школе мастацтваў – за плённую культурна-асветнiцкую i педагагiчную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў мiжнародных фестываляў i конкурсаў.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка



Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
17.10.201718.10.2017
Евро 2.3083 2.3064
Доллар США 1.958 1.9592
Фунт стерлингов 2.6043 2.592
Российский рубль 3.4267 3.4185
Украинская гривна 7.3831 7.4058
Польский злотый 5.4445 5.4414
Японская иена 0.17511 0.17469
Статистика
Правовые акты по году принятия