Указ Президента Республики Беларусь от 8 января 2009 г. № 6 Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2008 года
УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 студзеня 2009 г. № 6
Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2008 года
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры, савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:
1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю «За духоўнае адраджэнне» 2008 года:
аўтарскаму калектыву дзесяцiтомнага выдання «Беларусы» дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi» ў складзе Бялявiнай Валянцiны Мiкалаеўны, старшага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Гурко Аляксандры Уладзiмiраўны, загадчыка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук, Каспяровiч Галiны Iванаўны, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук, Кухаронак Таццяны Iванаўны, старшага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Лакоткi Аляксандра Iванавiча, дырэктара iнстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Ракавай Любовi Васiльеўны, дактаранта аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Сахуты Яўгена Мiхайлавiча, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, доктара мастацтвазнаўства, Чаквiна Iгара Усеваладавiча, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук;
калектыву дзяржаўнай установы «Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр дзiцячай анкалогii i гематалогii»;
прыёмнай сям’i Онахавых Кацярыны Мечыславаўны i Аляксандра Васiльевiча;
Шырытону Аляксандру Мiкалаевiчу – протаiерэю, настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны «Прыход храма прэпадобнага Серафiма Сароўскага ў г. Мiнску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы».
2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй «За духоўнае адраджэнне» са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь |
А.Лукашэнка |