Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 20 декабря 1994 г. № 419 Аб зацвярджэннi Пастановы Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублiкi Беларусь "Аб дзеяннi перарэгiстраваных ахоўных дакументаў i парадак выплаты пошлiн па iм"

 
      ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      20 снежня 1994 г. N 419
 
 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАСТАНОВЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ПАТЭНТНАГА ВЕДАМСТВА
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ ДЗЕЯННI ПЕРАРЭГIСТРАВАНЫХ АХОЎНЫХ
 ДАКУМЕНТАЎ I ПАРАДАК ВЫПЛАТЫ ПОШЛIН ПА IМ"
 
     На падставе Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб
парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб  патэнтах
на вынаходнiцтвы"  ад 05.02.93 г.  са змяненнямi ад 03.12.93 г.  "Аб
парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб  патэнтах
на прамысловыя  ўзоры"  ад  05.02.93  г.,  "Аб  парадку  ўвядзення ў
дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь  "Аб  таварных  знаках  i  знаках
абслугоўвання" ад 05.02.93 г. са змяненнямi ад 03.12.93 г. загадваю:
 
     1. Зацвердзiць   Пастнову   Дзяржаўнага   патэнтнага  ведамства
Рэспублiкi Беларусь "Аб дзеяннi перарэгiстраваных ахоўных дакументаў
i парадак выплаты пошлiн па iм".
 
     2. Увесцi  ў  дзеянне  гэтую  Пастанову з моманту рэгiстрацыi ў
Мiнiстэрстве юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
 
 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ
 
        ДЗЯРЖАЎНАЕ ПАТЭНТНАЕ ВЕДАМСТВА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
                             ПАСТАНОВА
 
                                         ЗАЦВЯРДЖАЮ:
                                         Намеснiк мiнiстра
                                              В.П. Стаўроў
                                         загад N 419 ад 20.12.94 г.
 
 
 Аб дзеяннi перарэгiстраваных ахоўных дакументаў
 i парадак выплаты пошлiн па iм
 
 
        [Изменения и дополнения:
             Изменения,    утвержденные     приказом    Министерства
         образования и науки  от 10 июля 1995 г. N  282 (рег. N 993).]
 
     На падставе Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб
парадку  ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах
на вынаходствы" ад 05.02.93 г.  са змяненнямi ад  03.12.93  г.,  "Аб
парадку  ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб патэнтах
на прамысловыя ўзоры"  ад  05.02.93  г.,  "Аб  парадку  ўвядзення  ў
дзеянне  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  таварных знаках i знаках
абслугоўвання" ад 05.02.93 г.  са змяненнямi  ад  03.12.93  г.  i  у
адпаведнасцi   з  "Правiламi  перарэгiстрацыi  аб'ектаў  прамысловай
уласнасцi   ў   Рэспублiцы   Беларусь",   зацверджанымi    старшынёй
Дзяржаўнага  патэнтнага  ведамства  Рэспублiкi  Беларусь 19.03.93 г.
(далей "Правiлы") Белдзяржпатэнт ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 
     1. Вызначыць   наступныя   тэрмiны   дзеяння  перарэгiстраваных
ахоўных дакументаў.
 
     1.1. Патэнты Рэспублiкi Беларусь,  выдадзеныя ў адпаведнасцi  з
п.п.  1.1,1.2  Правiл,  дзейнiчаюць  з даты рэгiстрацыi у Дзяржаўным
рэестры вынаходстваў Рэспублiкi Беларусь  да  сканчэння  20-гадавога
тэрмiну,  адлiчваемага  з  даты  падачы  заяўкi  ў СССР альбо з даты
падачы мiжнароднай заяўкi.
 
     1.2. Патэнты Рэспублiкi Беларусь, выдадзеныя на падставе п. 1.3
дзейнiчаюць   з   даты   падачы   хадайнiцтва  ў  Белдзяржпатэнт  да
20-гадавога тэрмiну,  адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР альбо
Расiйскую Федэрацыю,  а па заяўкам,  пададзеным па працэдуры РСТ - з
даты мiжнароднай падачы.
 
     1.3. Патэнты Рэспублiкi Беларусь,  выдадзеныя на падставе п.1.4
Правiл, дзейнiчаюць з даты падачы заяў у Белдзяржпатэнт да сканчэння
20-гадавога тэрмiну,  адлiчваемага адпаведна з  даты  падачы  першай
заяўкi   ў  патэнтнае  ведамства  любой  дзяржавы,  якая  з'яўляецца
ўдзельнiцай Парыжскай канвенцыi,  у тым лiку па заяўкам пададзеным у
СССР альбо Расiйскую Федэрацыю.
 
     1.4. Патэнты  Рэспублiкi Беларусь,  выдадзеныя ў адпаведнасцi з
п.п.  2.1,  2.2 Правiл,  дзейнiчаюць з даты рэгiстрацыi ў Дзяржаўным
рэестры   прамысловых   ўзораў   Рэспублiкi  Беларусь  да  сканчэння
10-гадавога тэрмiну,  адлiчваемага з даты падачы  заяўкi  ў  СССР  з
правам  прадаўжэння  па  п.4  арт.3  Закона  Рэспублiкi Беларусь "Аб
патэнтах на прамысловыя ўзоры".
 
     1.5. Патэнты  Рэспублiкi   Беларусь   на   прамысловыя   ўзоры,
выдадзеныя  ў адпаведнасцi з п.п.  2.3,  2.4 Правiл,  дзейнiчаюць на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з даты падачы  адпаведна  хадайнiцтваў
альбо   заяў   ў   Дзяржпатэнт  да  сканчэння  10-гадавога  тэрмiну,
адлiчваемага з даты падачы заяўкi ў СССР альбо Расiйскую  Федэрацыю,
з правам адтэрмiноўкi да 15 год.
 
     1.6. Пасведчаннi   Рэспублiкi   Беларусь   на  таварныя  знакi,
выдадзеныя  ў  адпаведнасцi  з  п.3  Правiл,  дзейнiчаюць   з   даты
рэгiстрацыi ў Дзяржаўным рэестры таварных знакаў на працягу 10 год.
 
     1.7. Пасведчаннi   Рэспублiкi   Беларусь   на  таварныя  знакi,
выдадзеныя ў адпаведнасцi з п.п. 3.2, 3.3 Правiл, дзейнiчаюць з даты
падачы хадайнiцтва альбо заявы у Дзяржпатэнт на працягу 10 год.
 
     2. Вызначыць     наступны    парадак    выплаты    пошлiн    па
перарэгiстраваным ахоўным дакументам.
 
     2.1. Выплата пошлiн за падтрыманне ў сiле  патэнтаў  Рэспублiкi
Беларусь   на   вынаходствы   i   прамысловыя  ўзоры,  выдадзеных  у
адпаведнасцi з  п.п.  1.1,  2.1  Правiл,  праводзiцца  ў  парадку  i
памерах,  прадугледжаных  Часовым палажэннем аб патэнтных пошлiнах i
зборах, зацверджаным Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 11.12.92 г.  N 748 (ЗП РБ, 1992 г., N 35, арт.634) са змяненнямi,
ўнесенымi  Пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь   ад
05.03.93 г.  N 132 (ЗП РБ, 1993 г., N 7, арт.117), пачынаючы з года,
якi iдзе за годам паступлення хадайнiцтва у Дзяржпатэнт.  Пры  гэтым
адпаведны год i пачатак года, за якi павiнна быць выплачана пошлiна,
вызначаецца па даце падачы заяўкi  ў  СССР,  альбо  па  даце  падачы
мiжнароднай заяўкi (РСТ).
 
     2.2. Выплата  пошлiн  за падтрыманне ў сiле патэнтаў Рэспублiкi
Беларусь  на  вынаходствы  i   прамысловыя   ўзоры,   выдадзеных   ў
адпаведнасцi з п.п. 1.2, 1.3, 1.4, 2.2, 2.3, 2.4 Правiл, праводзiцца
пачынаючы з першага года дзеяння патэнта  Рэспублiкi  Беларусь,  пры
гэтым  памер  пошлiн за першы i наступныя гады падтрымання патэнта ў
сiле прыраўноўваецца да памеру пошлiн адпаведна за трэцi i наступныя
гады, вызначаным Часовым палажэннем аб патэнтных пошлiнах i зборах.
 
     2.3.  Выплата пошлiн  за падтрыманне  перарэгiстраваных ахоўных
дакументау па п.п. 1.1, 1.2, 1.3, 2.1, 2.2, 2.3 Правiл праводзiцца ў
адпаведнасцi з  Часовым палажэннем аб  патэнтных пошлiнах i  зборах.
Выплату пошлiн правесцi да 5 лютага 1996 года,  пры гэтым пошлiна за
пратэрмiноўку плацяжу не спаганяецца. 
         
 
     2.4. Па  мiжнародным заяўкам пададзеным па  п. 1.4 Правiл, даць
права падачы  хадайнiцтва аб правядзеннi  патэнтнай экспертызы да  5
лютага  1996 года,  пры гэтым  пошлiна за  пратэрмiноуку плацяжу  не
спаганяецца.
         
 
 
  Старшыня                                        В.I.Кудашоў
 
 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 646/12.
 Дата:  22.12.94 г.
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
11.12.201712.12.2017
Евро 2.3931 2.3973
Доллар США 2.0367 2.033
Фунт стерлингов 2.7435 2.7173
Российский рубль 3.4364 3.4336
Украинская гривна 7.5155 7.4867
Польский злотый 5.6868 5.7058
Японская иена 0.17936 0.17927
Статистика
Правовые акты по году принятия