Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 24 декабря 1997 г. № 641 Аб правядзеннi эксперыментальнай работы па пераводу агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання

 
        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      24 снежня 1997 г. № 641
 
 АБ ПРАВЯДЗЕННI ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ РАБОТЫ ПА ПЕРАВОДУ 
 АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ НА НОВЫ ЗМЕСТ АДУКАЦЫI I
 12-ГАДОВЫ ТЭРМIН НАВУЧАННЯ
 
     У адпаведнасцi      з      Праграмай     рэалiзацыi     рэформы
агульнааадукацыйнай школы Рэспублiкi Беларусь i ўлiчваючы  прапановы
ўпраўленняў  адукацыi  абласных  i  Мiнскага  гарадскога  выканаўчых
камiтэтаў загадваю:
     1. Пачаць   1-шы  этап  эксперыментальнай  работы  па  пераводу
агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i  12-гадовы  тэрмiн
навучання з 1998/99 навучальнага года.
     2. Зацвердзiць у якасцi  эксперыментальных  пляцовак  наступныя
агульнаадукацыйныя ўстановы:
 
                         Брэсцкая вобласць
 
     сярэднiя школы №№ 26 i 28 г.Брэста
     Арэхаўская сярэдняя школа Кобрынскага раёна
 
                         Вiцебская вобласць
 
     сярэдняя школа № 29 г.Вiцебска
     Лужкоўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна
 
                        Гомельская вобласць
 
     сярэднiя школы №№ 29 i 44 г.Гомеля,
     Красненская сярэдняя школа Гомельскага раёна
     Гадзiлавiцкая сярэдняя школа Рагачоўскага раёна
     Шэрсцiнская базавая школа Веткаўскага раёна
 
                        Гродзенская вобласць
 
     сярэдняя школа № 24 г.Гродна
     Краснасельская сярэдняя школа Ваўкавысскага раёна
 
                        Магiлёўская вобласць
 
     сярэдняя школа № 39 г.Магiлёва
     Вязеўская сярэдняя школа Асiповiцкага раёна
 
                          Мiнская вобласць
 
     сярэдняя школа № 5 г.Жодзiна
     Барсукоўская сярэдняя школа Смалявiцкага раёна
     Радашковiцкая сярэдняя школа № 1 Маладзечанскага раёна
     Целякаўская сярэдняя школа Уздзенскага раёна
 
                              г.Мiнск
 
     сярэднiя школы №№ 50, 166, 196
 
     3. Адказнасць   за    арганiзацыю    i    змест    работы    на
эксперыментальных пляцоўках ускласцi на Галоўнае ўпраўленне агульнай
сярэдняй адукацыi  (Фяськоў  М.С.),  Нацыянальны  iнстытут  адукацыi
(Крайко  Б.М.),  упраўленнi  адукацыi абласных i Мiнскага гарадскога
выканаўчых камiтэтаў.
     4. Нацыянальнаму   iнстытуту   адукацыi   (Крайко   Б.М.)   пры
фармiраваннi плана    навукова-даследчых    работ    на   1998   год
прадугледзець    распрацоўку    навукова-метадычнага    забеспячэння
эксперыментальнай работы з адпаведным фiнансаваннем.
     5. Упраўленням   адукацыi   абласных   i   Мiнскага  гарадскога
выканаўчых камiтэтаў пры фармiраваннi  каштарысаў  выдаткаў  устаноў
адукацыi на  1998  год  прадугледзець  выдзяленне  эксперыментальным
школам  неабходных сродкаў на забеспячэнне арганiзацыi i правядзенне
эксперыментальнай работы.
     6. Кантроль  за  выкананнем  дадзенага   загада   ўскласцi   на
намеснiка Мiнiстра Дыляна Г.Д.
 
 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ
 
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия