Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 30 мая 1995 г. № 197 Аб змяненнi п.5 Тыпавых правiлаў прыему ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год, зацверджаных загадам ад 23.12.94 г. N 420 i п.11 Правiлаў прыему ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных загадам ад 27.01.95 г. N 36

 
                  МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
                               ЗАГАД
 30.05.95                                                N 197
 
                             г. Мiнск
 
 Аб змяненнi п.5 Тыпавых  правiлаў  прыёму ў вышэйшыя
 навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год,
 зацверджаных  загадам  ад  23.12.94 г. N  420 i п.11
 Правiлаў прыёму ў сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя
 ўстановы  Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных  загадам
 ад 27.01.95 г. N 36
 
 
    У адпаведнасцi з вынiкамi рэспублiканскага рэферэндума ад 14 мая
1995  года i  на падставе  рашэння калегii  Мiнiстэрства адукацыi  i
навукi ад 29.05.95 г.
 
 ЗАГАДВАЮ:
 
     1.  Пункт  5  Тыпавых  правiлаў  прыёму  ў вышэйшыя навучальныя
ўстановы  Рэспублiкi Беларусь  на 1995  год, заяверджаны  загадам ад
23.12.94 г. N 420 (рэгiстрацыйны N 649/12 ад 23.12.94 г.) выкласцi ў
наступнай рэдакцыi:
     "ВНУ вызначае пералiк з 3-5 уступных экзаменаў, адзiн з iх - па
беларускай мове i лiтаратуры цi рускаi мове i лiтаратуры абiтурыенты
могуць  здаваць  па  выбары.  Выключэннем  з'яўляецца  спецыяльнасць
"Беларуская мова i лiтаратура", пры паступленнi на якую, абiтурыенты
здаюць уступны экземен па беларускай мове i лiтаратуры".
 
     2. Пункт 11 Правiлаў  прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных  загадам ад 27.01.1995 г.
N  36  (рэгiстрацыйны  N  1733/12  ад  31.01.1995  г.)  выкласцi   ў
наступнай рэдакцыi:
     "Абiтурыенты  здаюць  два  ўступныя  экзамены  адзiн  з якiх па
выбару  абiтурыентаў  па  беларускай  мове i лiтаратуры цi па рускай
мове  i  лiтаратуры  (пiсьмова)  праводзiцца   па  рашэнню  прыёмнай
камiсii ў выглядзе  дыктоўкi,  пераказу  або  сачынення. Выключэннем
з'яўляецца спецыяльнасць "Выкладанне беларускай мовы i  лiтаратуры",
дзе экзамен па беларускай мове i лiтаратуры з'яўляецца абавязковым.
     Другi  экзамен i  форму яго  правядзення вызначаюць навучальныя
ўстановы.
     Акрамя  таго, паступаючыя  на асобная  спецыяльнасцi культуры i
мастацтва, адукацыi, архiтэктуры i будаўнiцтва, аховы здароўя i iнш.
трымаюць дадатковы ўступны экзамен па спецыяльнасцi, якi вызначаецца
сярэдняй   спецыяльнай  навучальнай   установай  i   праводзiцца  па
праграме,   зацверджанай   органам   кiравання  па   падначаленасцi.
Экзамены па спецыяльнасцi праводзяцца ў першую чаргу".
 
     3.  Рэктарам  вышэйшых  навучальных  устаноў  рэспублiкi ўнесцi
адпаведныя змяненнi ў правiлы прыёму ВНУ.
 
     4. Рэктарам  ВНУ i дырэктарам  сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў рэспублiкi забяспечыць выкананне дадзенага загада.
 
     5. Лiчыць  мэтазгодным, у далейшым,  увесцi ў пералiк  уступных
экзаменаў  вышэйшых i  сярэднiх спецыяльных  навучальных ўстаноў два
экзамены (па беларускай i рускай мове i лiтаратуры).
     Галоўнаму  ўпраўленню  вышэйшай  адукацыi  (Даманеўскi  Д.С.) i
ўпраўленню  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi  (Кiрылюк Л.Я.) правесцi
неабходную работу па распрацоўцы  тыпавых правiлаў прыёму ў вышэйшыя
i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на 1996 год.
 
     6.  Указаны загад  ўвесцi ў  дзеянне з  моманту ўнясення  яго ў
Рэестр  Дзяржаўнай  рэгiстрацыi   нарматыўных  актаў  мiнiстэрстваў,
Дзяржаўных  камiтэтаў   i  ведамстваў  Рэспублiкi   Беларусь  i  яго
афiцыйнага апублiкавання.
 
     7. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра
Т.Я. Галко
 
 
 Мiнiстр                                              В.I. Стражаў
 
 
 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 909/12.
 Дата: 30.05.95 г.
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия