Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 5 ноября 1996 г. № 757-XIII Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у парадак дня другой сесii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь трынаццатага склiкання

 
                             ПАСТАНОВА
               ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
           Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у парадак
           дня другой сесii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
                  Беларусь трынаццатага склiкання
 
 
     Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 
     I. Уключыць  у  парадак  дня  другой  сесii  Вярхоўнага  Савета
Рэспублiкi Беларусь трынаццатага склiкання наступныя пытаннi:
 
     1. Аб  праекце  Закона  Рэспублiкi  Беларусь "Аб прадастаўленнi
закрытаму акцыянернаму таварыству "Форд Юнiён" падатковых  i  мытных
iльгот".
 
     2. Аб  праекце  Закона  Рэспублiкi  Беларусь "Аб прадастаўленнi
падатковых iльгот суб'ектам гаспадарання,  якiя выконваюць работы па
будаўнiцтву дамоў жыллёва-будаўнiчых кааператываў i фiзiчных  асоб".
 
     3. Аб  тлумачэннi  артыкула  10  Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
бюджэце Рэспублiкi  Беларусь  на  1995  год"  i  Закона   Рэспублiкi
Беларусь "Аб  падатках  i  зборах,  якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi
Беларусь".
 
     II. Выключыць з парадку  дня  другой  сесii  Вярхоўнага  Савета
Рэспублiкi Беларусь трынаццатага склiкання наступныя пытаннi:
 
     1. Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў
i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь  "Аб  падатках  i  зборах,
якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь".
 
     2. Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб парадку складання,
разгляду, зацвярджэння бюджэту Рэспублiкi  Беларусь  i  кантролю  за
выкананнем рэспублiканскага бюджэту".
 
 
 Старшыня Вярхоўнага Савета
 Рэспублiкi Беларусь                                   С.ШАРЭЦКI
 
 5 лiстапада 1996 г., г.Мiнск.
 N 757-XIII
 
 

Популярные новости
Курсы валют Национального Банка РБ
09.07.201910.07.2019
Евро 2.3036 2.2971
Доллар США 2.0521 2.0498
Фунт стерлингов 2.5728 2.5547
Российский рубль 3.2138 3.2125
Украинская гривна 8.0253 8.0086
Польский злотый 5.4172 5.3871
Японская иена 0.18919 0.18824
Статистика
Правовые акты по году принятия